Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/95

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вым кулакам, і тужыла-бедавала над чалавечым жыцьцём, над нямінуючым людзкім горам.

Доўга думала яна аб гэтым пад шапярлівы гуд галасоў сялян ды пад сумна-працяжную хаўтурную песьню… Сьвечкі напоўнілі хатку бледным дрыжачым паўсьвятлом. На закураных сьценах цені людзей як-бы распаўзаліся ад цеплаты, і усё гэта вабіла да сну, што Зося, ня спаўшы цэлы тыдзень, зажмурыла вочы й задрамала, усё-ж такі не перастаючы час ад часу пазіраць на жоўты твар нябошчыка. Але тут… о, божухна! ці гэта яна спала ці ня спала: здалося ёй, што нябошчык расплюснуў вочы ды глянуў на яе… Дрыжака прабрала яе з галавы да ног… Спаць ўжо ёй болей адхацелася… Ціха перажагналася й давай зноў глядзець на нябошчыка — і што гэта?! Ці-ж можа быць! Нябошчык крануў рукой… У беднай кабеціны валасы дыбам сталі на галаве, серца гэтак закалацілася, што дыханьне сьпёрлася й нехаця вырваўся з яе грудзей Стогн…

— Што гэта? Зося, што ты тамака? — усхапіліся некаторыя з стала. Чуць жывая Зося зьлезла з пяколку і шопатам расказала сялянам усё, што яна, бачыла.

— Эт, глупства! — казалі яны, — гэта табе здавалася; ужо да канца сьвету не кране ён ні рукой ні нагой… Пасьмяяліся з яе й узяліся йзноў за сваё… Бабе ўгаварылі, што гэта толькі ёй здавалася, і яна вярнулася на пяколак грэцца, не пакідаючы час ад часу пазіраць з апаскай у старану нябошчыка. Некаторыя з болей падатлівых каля стала так сама вукрадкам пачалі пазіраць на яго.

Не прайшло й дзесяцёх мінут і ўся хата як-бы здрыганулася ад крыку. Некалькі людзей з імпэтам крыкнула: «а-ей». Некаторыя асталбянелі, некаторыя крычалі: «ён аджыў! аджыў!» Усе бачылі, як нябошчык расплюснуў і заплюснуў вочы і крануў рукой. Эдавацца ўсім ужо не магло…

— Ён — чараўнік! чараўнік! — як зарэзаны, крыкнуў з вялікім страхам самы старшы, Грыгор, а Янка-сталяр тымчасам з імпэтам ухапіўся за тапор, які тарчэў ў сьцяне.

— Прыкончым яго! прыкончым! — крыкнулі ўсе й рынуліся да нябошчыка. Але тут нябошчык падняўся з свайго месца й спрытна загасіў рукою ўсе сьвечкі…

— Ратуйце! ратуйце! — заравелі ўсе дзіка ад вялікага страху і, як няпрытомныя, штурхаючы адзін аднаго, выбраліся з хаты, моцна запёршы за сабою дзьверы…

— Людзі добоыя, — пачаў маліць-прасіць нябошчык, — я — жывы, ня бойцеся, я вам нічога кепскага не зраблю!

— Чараўнік! чараўнік! — крычалі ўсе на вуліцы, ня слухаючы яго. На крык зьляцелася ўся вёска й давай раіцца, што тут рабіць. Хто казаў ехаць за папом, каб ён выгнаў нячыстую сілу, хто раіў асінавай доўбняй забіць яго, а хто хацеў хату падпаліць з ім разам, каб і костачак яго не асталося.