Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Кепска — казаў Баханчук, — мо’ і палепшае, во й Млынцы недалёка. там Хіба завачуем.

— Высьпішся ў цяпле — і, як рукой, адбярэць!

Тодар паведаміў другіх вазакоў. Падыйшлі да Баханчыка яшчэ некаторыя, і ўсе у адзін голас казалі, што гэта, глупства, а калі што якое, дык нічога не параіш! І паехалі.

Баханчыку не палягчэла.

На полі пачало цямнець. Паказаўся спачатку агоньчык, нібы зорка, а за ім цэлы рой аганькоў, што клікалі з прыхільнасьцяй да сябе ў хату, да цёплага рыпечка, да стала — на гарачую вячэру… Хутка запахла дымам і вёскай. Забрахалі сабакі. Людзі ўехалі ў вёску і астанавіліся ў карчмара Юдаля. Управілі ўсе фурманкі ў вялікую стадолу, выпраглі коні, распарадкавалі, далі корму і, узяўшы кожны свой клумак, ўвайшлі ў хату. Баханчук сам увайсьці ня мог, дык яго прыйшлося пад рукі ўнясьці. Перш-на-перш далі яму выпіць чарку гарэлкі, ад чаго ўсё-ж такі Баханчуку не палягчэла.

Людзі павячэралі, напаілі коні, далі ім аўсу й ляглі спаць. Лёг і Баханчук. Назаўтрае, раніцай, падняліся яны зноў у дарогу, а Баханчук ні з месца.

— Браточкі родненькія, не паеду! — загаварыў ён, — чую што сьмертухна мая падыходзіць.

Думалі-думалі людзі, што тут рабіць, і дадумаліся пакінуць яго тут, у вёсцы, у аднэй беднай адзінокай кабеціны, Зосі, жыўшай на самым канцы вёскі. Зося згадзілася даглядаць Баханчука, але толькі з гэтай умовай: калі ён выздаравее, то заплаціць ёй колькі рублёў, а калі памрэць, то яна палюдзку хаўтуры ўладзіць, а на працу сабе забярэ яго кажух. Каня й «кары» забраў з сабою яго сваяк.

Астаўся Баханчук у Зосі. Яна шчыра яго паіла зёлкамі рознымі, але гэта нічога не памагала — стары ўсё слабеў ды слабеў, сумна пазіраючы прыгаснутымі вачыма на цёмныя куткі ўбогай хаткі, абсыпанай вялікай гурбай сьнегу. Цяжка было гаротніку на душы, што прышлося яму ўміраць сярод чужых людзей. Цэлы тыдзень праляжаў так на валаску ад сьмерці, а на сёмы дзень пад вечар сканаў.

На хаўтуры болей, як пры жыцьці, пачалі зьбірацца, людзі, бо хаўтуры Зося ўладзіла, не шкадуючы. Чалавек пакінуў некалькі рублёў грошы і свае вопраткі, а яна была баба сумленная й шмат карыстаць не хацела. Пры нябошчыку на зэдліку гарэлі дзьве сьвечкі, а побач на стале ладзіліся памінкі. Янка сталяр габляваў на тапчане сасновую дамавіну, а людзі сядзелі за сталом з набожнай мінай, пяялі песьні, запівалі гарэлкай і закусвалі тым-сім, ізноў пяялі, выпівалі й закусвалі. Што-ж, у гэтым часе работа ў хаце не гарыць, а пры сьвятой справе яны прыхільна й шчыра спаўнялі свой чалавечы абавязак. Зося сядзела на пяколку, падпіраючы худую бараду сваю касьцьля-