Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Яшчэ болей заблішчалі вялікія вочы маленькай Магдулінай дачушкі; здаецца ціха яны ўглядаліся на красу першага вечара, зьдзіўлена расшыраючыся…

Але вось Магдуля пачала нешта ёй спрытна ў тварык саваць: дзіцянё пачало плакаць нейкім працяжным слабым галаском душанага маладога зайчыка. Магдуля засопалася, панесла яго скора на ложак, кажучы:

— Ашчасьлівіла цябе, дачушка мая, даражэнькая мая! Ашчасьлівіла!

Яна асьляпіла вочы дачкі йголкай…

Вільня 1912 г.