Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/83

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І вось ён кончыў „пачатак“ пісьма вельмі здаволены, што гэта будзе прыемная неспадзеўка для дзеда.

— Нос! Нос! — закрычаў дзед гэткі ўстрывожаны, як-бы хата загарэлася. — Запэцкаеш паперу!

Андрэйка спрытна ўлавіў рукой тое, што буйнай хваляй пёрлася беспардонна на паперу.

— Прачытай, што ты там ужо нагрэмзаў, — ня выцярпеў дзед, — паглядзім, з якога ты поля ягадка, галапуп ты мой!

Андрэйка пачаў чытаць па складох: „За ду-бо-вым сталом“… І гэтак далей. Дзеду гэта паказалася лепей, чым добра, бо ён сам быў ласунчык на мудрыя гутаркі; ён любіў, часам, задаць, заціснуць, загабляваць гэткае ядранае слоўца, ажно другі вочы казеліў, як-бы хрэну налыпаўшыся. Дзеда лічылі за вялікага разумніка па усёй ваколіцы. Андрэйка быў вельмі зрадаваны, што дзеду спадабалася, і ён папрасіў у дзеда сьвісьцёлку:

— Не, ня дам цяпер, ня лезь ты смалой!

— Да-а-ай! — прасіўся Андрэйка.

— Не, ня дам! — заматаў дзед галавой, — не падавайся чорту ў лапы, галапуп!

— Хоць разок сьвісну! — ажно заенчыў Андрэйка.

І яны, абое, глянулі адзін аднаму ў вочы, як-бы гіпнатызавалі той таго: адзін — каб „ня даць“, другі — каб „даць“. Андрэй занепакоіўся на месцы й рухаўся, яе тая мятлічка на полі ад ветру. Урэшце дзед ня вытрымаў.

— Адзін раз кажаш? — сумняваўся дзед, — ой, глядзі, каб гэты раз не папсуў увесь сказ!

— Далі бог, разок толькі! — ажно заёрзаў на месцы сваім Андрэй і зрабіў шчырыя вочы.

Дзед даў Андрэю сьвісьцёлку, і хлопец упіўся ў яе, як няпрытомны. Сьвіснуў раз, ня вытрымаў і сьвіснуў другі раз. Забрахала Жучка на дварэ.

— Ах, каб ты свіс, галапуп! — вылаяўся дзед. Андрэйка ўстрывожыўся й хутка вярнуў дзеду сьвісьцёлку.

— Ага, — прабраў яго дзед, — я-ж казаў, што цяпер ня можна, бо яшчэ пасьпееш з козамі на торг! І схаваў сьвісьцёлку.Дзед паправіў лучынку, прыгатаваў другую й задумаўся, а Андрэйка тымчасам пазіраў на цені па закураных сьценах… Дзед зрабіўся вялікі, вялікі й чуць не паўхаты пакрыў, а ў яго, Андрэйкі, самога была на сьцяне галава з цэбар. Гэта яго вельмі цешыла і вось ён пачаў аднэй рукой рабіць на сьцяне казюлькі. Адтапырыў тоўсты палец рукі, сьціснуў па два пальцы, а на сярэдвіне разьняў шырока — і цець гэтак сфабрыкаванай рукі на сьцяне вышаў якраз казвлінай галавой.

— Каза, каза, дай малака! М-м-э-э-э! — замэкаў паказьлінаму Андрэйка. Тут дзед усхапіўся з сваіх думак.

А думаў ён аб усіх крыўдах, што нявестка рабіла яму за ўвесь час, а болей усяго — за апошнія тры гады, шо яго сын,