Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/82

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Андрэйка нічога на гэта не адказаў, толькі з нейкай смагай сьвіснуў апошні раз надта шчыра, працягла; выцер старанна сьвісьцёлку аб свае штонікі і аддаў дзеду. Сам ён дастаў з закуранай трамы атрамант, ручку з пяром і палажыў на стол. Масьціўся, масьціўся Андрэйка на тапчане каля стала й ніякім спосабам ня мог сесьці так, каб можна было пісаць. Як на ліха тапчан быў нізкі, стол быў высокі, так што, сеўшы пісаць, Андрэйка чуць носам даставаў да стала.

— Хіба носам пісаць! — зажартаваў Андрэйка. Дзед нічога не адказаў, торкнуў лучыну ў чорную шчэліну ля вакна, выйшаў сур’ёзны ў сенцы, прывалок начоўкі й палажыў на тапчан, каб Андрэйку вышэй было сядзець. І то было нізка, — Андрэйка, даставаў да стала толькі барадой.

— Хіба барадою пісаць! — зажартаваў зноў Андрэйка. Дзед нічога й цяпер не сказаў і яшчэ болей сур’ёзны падыйшоў да прыпечка, вынуў з-пад чалесьнікаў абсмаленую засланку й палажыў на начоўкі. Андрэй сеў на засланку.

— Цяперака, дзядок, будзе добра! — хаваў ён, мацаючы рукамі засланку й пэцкаючы іх у сажу. Ён забалтаў пад сталом сваімі закарэлымі чорнымі ножкамі і ўпёрся каленамі ў стол.

Ва ўсіх яго рухах выяўлялася таёмнасьць вялікай і страшэннай змовы й відаць было, што гэта спраўляла яму нямалую прыемнасьць. Ён узяў пяро ў рукі, і на яго твары запанавала прафэсарская міна. Успомнілася яму, як ён колькі разоў падпісаўся за няграматных у павестках, каторыя дзесятнік прыносіў з воласьці. Ён рукой тады выводзіў гэтак, круціў так і выходзіла: «Андрэй Адамаў Вайда».

Андрэйка ўсунуў ручку ў атрамант і, забыўшыся яе атрасьці, перш-на-перш абліў паперу атрамантам, зрабіўшы чорную пляміну велічынёю з медны пятак. У школе гэта называецца „булка“. Стары, царскі вучыцель за гэткія булкі моцна цягнець за вуха, як-бы пугу віўшы, а вучань, як зашчэмлены ў плоце парсюк, крычыць „а-а-ай!“ Дзед думаў, што гэтак трэба рабіць дзеля фасону і, узяўшы лучыну ў рукі, засьвяціў Андрэйку бліжэй. Андрэйка падняў сваю белую галоўку й сказаў дзеду, што вельмі ў вочы дыміць. Дзед адсунуў лучыну.

— Ну? — сказаў Андрэйна. Гэта значыла: скажы, дзядок, што трэба пісаць? Ала зараз ён успомніў, што салдат Мацей, каторы ўсім лісты піша, умее гэта рабіць надта хітра й ніколі ня пытаецца, як пачынаць, бо заўсёды сам пачынае: „За дубовым сталом пішу пяром міласьціваму гасудару з нізкім паклонам, жалая усьпеху ў дзялах вашых“…

Андрэйка высунуў язык, засапеў і пачаў выводзіць літары. Ён іх проста на дзіва маляваць хацкў, хаця яны выходзілі ў яго вельмі куртатыя. Рука, упэцканая ў сажу, рабіла рудыя пасы на паперы, як-бы старалічя пралажыць трэль. Яна краталася па паперы, як цядші воз па старой грэблі.