Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

палічыў-бы, сколькі яна разоў за ўвесь час выгаварвада: «соль табе ў вочы, перац табе ў нос!»

Але сёлета… і цяперака ў грудзёх калоціцца, як успомню. Сёлета, Сымоніха, выкарміла гэткага лоўкага парсюка, што ўсім на дзіва; яна яшчэ й цяпер кажа, што першы раз на яе вяку, бадай, удаўся такі… Але на тое ліха увайшоў нейкі чужы чалавек. Нешта ў Сымоніхі ў нутры адарвалася, як яна толькі зірнула на яго: барада казьліная, вочы страшныя — каб яго зямля не насіла, гэткага лайдачугу!.. Яна яму — «соль у вочы, перац у нос!» — амаль не разоў дваццаць ці трыццаць пераказала, а ён — давай углядацца на парсюка, як воўк які. Парсюк толыкі: хірк, хірк і… змоўк.

Выйшаў чалавек і ў гэту самую хвілю парсюк есьці перастаў. Сымоніха паклікала знахара — ён шаптаў, шаптаў, курыў, курыў, даваў зельля ўсялякага, стараўся-ткі і — праўду сказаць — парсюк у ночы — хірк, хірк і… даўся.

Плакала, енчыла Сымоніха, як па нябошчыку (па Сымону гэтак ня плакала). Таткам звала, нават, цалавала, як брахуны нашыя кажуць, але што-ж — прапала!

За тое, сколькі лаянкі высыпалася на таго чалавека, а-ей-ей, страх успомніць! Хаця апасьля, як яна разрэзала, дзеля цікавасьці, парсюка ды знашла вялікі цьвек у вантробах, то ўсхапанулася ды ўспомніла, што сама бачыла гэты цьвек на прыпечку й мусі сама неяк у гаршчочак укінула, аде вінават дзеля таго-ж той чалавек, каб яго зямля не насіла, гэткага лайдачугу! Ён як зірнуў — дык… але што калатырыць доўга — за адзін дзень пастарэла Сымоніха на дзесяць год. Страх на яе глядзець: да гары нагамі ўсё жыцьцё яе перавярнулася…

Прайшло ўжо болей поўгода, сьвінца ўжо Сымоніха ня купляець — дзе ёй: яна зьбіраецца ўжо богу душу аддаць — надта слаба стала, і такі жыць ёй ня трэба апасьля гэтага гора, як сама яна кажа. Вось што знача гора!

Але й пры сьмерці марматне: «соль табе ў вочы, перац табе ў нос!» — як брахуны нашыя кажуць.

Вільня, 1912 г.