Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/73

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гора удавы Сымоніхі.

Удаву Сымоніху ўсе завуць ведзьмай за тое, што яна шэпча й шэпча. Хто не ўвашоў-бы ў яе курную хату, яна злосна зірне й давай марматаць: «Соль табе ў вочы, перац табе ў нос!» — гэтак тры разы, а мо’ і шэсьць. А кажа яна гэтак, бо баіцца ўроку, хаця на яе ніхто надта не ўглядаецца, бо яна, як брахуны нашыя кажуць, крыху гарбатая, нос, як цыбуля, а пальцы, як тыя граблі, пакручаныя. У хаце гэтак сама багацьце і надта, вялікае: эт! — стаіць аблезлы куфар, крывабокі стол, чорны тапчан ды йшчэ шмацьцё якое, але затое адна аднюсенькая скацінка ёсьцека ў хаце, каторай яна надта даражыць, а часам чужое вока зірне на пястуна яе, дык мо’ зашкодзіць — трасца, яго ведае! А скацінка тая — сьвінцо. І стаіць яно ў загарадцы, каля самага ложка: відаць, што надта любіць яна сьвінцо сваё.

Што год, як толькі зьбярэцца ў Сымоніхі колькі залатовак, яна ўвязваець іх у хусьцінку й выпраўляецца ў мястэчка на рынак купіць сьвінцо.

Шмат часу перад гэтым яна ўсім суседзям дурыць голавы, апавядаючы, якое яна сабе сьвінцо выбера: дзе будуць латачкі чорныя, дзе рудыя і які будзе лычык — беленкі або чорненькі; капытцы гэтак сама. Выбера яна якраз такое, якое ўздумае яшчэ дома, як брахуны нашыя кажуць. Але, як толькі пад пазухай дамоў занясе, як дзіцянё якое, дык ўжо ні з кім не гавора: «А трасца яго ведае, а можа зашкодзіць!..»

Яна, нават, у твары перамяняецда: Вочы гараць, а сама зухаватай робіцца. І песьціць і нянчыць яна сьвінцо сваё — на дзіва: і малако купляе, і мукі, і хлеба, нават, абаранкаў, ак брахуны нашы кажуць. Сама есьці ня будзе — хай сьвінцу астанецца. На заработкі рэдка ходзіць: часу няма, трэба гадунца даглядаць. Што дзень сьвінцо амаль не на палец таўсьцеець, робіцца, проста, як панскае: вымытае, чыстае, амаль як сама пані з двара, як брахуны нашыя кажуць.

А пасьля ўжо перад калядамі, як скрабець і чысьціць на гародзе Сымоніха сьвінцо сваё, дык яна толькі цешыцца й думае, што бадай шынкар Мэндаль, гэты кручаны рамень, і то не