Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сыны пачалі яго адсылаць адзін да аднаго, як нейкую шкодную непатрэбную рэч…

Колькі разоў прыходзілася яму слухаць ад сваіх добрых нявестак: «чаму стары гэткі жывучы? здаецца, ўжо пара было-б яму на другі бок у дамавіне перавярнуцца»…

Але да чаго чалавек не прывыкае. Стары Габрусь толькі трос своёй лысай галавой, седзячы на пяколку і маўчаў…

Толькі часам быццам будзіўся ён ад нейкага сну і, успамінаючы мінулае, буйныя сьлёзы капалі з яго мутных вачэй…

Выціраў іх сваімі цьвёрдымі, касьцьлявымі рукамі, з каторых мазалі й ня думалі зыйсьці, хоць ён мала прадаваў цяпер, — відаць да самых касьцей уеліся мазалі старадаўныя…

∗     ∗

Гэтак прайшлі два гады.

Крыўда ад сваіх хатніх што раз часьцей і часьцей спатыкала, старога Габруся…

— Не магу гэтак! Не магу! — гаварыў ён сам з сабой: — няма чаго богу грашыць, дажыўся…

Умарыўся!

∗     ∗

Усе ў хаце спалі й ніхто ня чуў, як дзед зьлез з печы, нацягнуў на ногі свае сьвяточныя боты, сьвітку, як закінуў вялікую зрэбную торбу на плечы, узяў кій у рукі, перажагнаўся на абраз і вышаў з хаты…

∗     ∗

Будзь шчасьліва, хатка мая родная! Кожнае бярвенца тваё хіліла мой крыж уніз… Састарылася ты разам са мной… Цябе яшчэ падправяць, падбудуюць, але мае старыя косьці зараз зусім рассыпюцца.

Будзь шчасьліў, кут мой мілы, дзе жыў я з малых дзён сваіх!

Бывайце здаровы, неспагадныя дзеткі мае! Я пайду ад вас…

Ой, умарыўся туь! Няма чато богу грашыць, мо’ і запраўды жыву подаўга, як тая старадрэвіна…

Калі гэтак — дык пайду жабраваць… Добрыя людзі будуць карміць, адзяваць і пазволяць хоць на адну ночку галаву старую прытуліць… За тое будзе спакайней на душы, бо яны людзі чужыя, а ня дзеці родныя, за каторых я здароўе сваё страціў…

Мутныя сьлёзы капалі па яго твары; ён адвярнуўся ў другі бок і пашоў гасьцінцам…

Цемра глынула яго і ён, як-бы ўцякаючы ад ворага, сунуўся далей і далей…

— Умарыўся!.. Жыцьцё перажыць гэта ня поле перайсьці з сахой…

Стары Габрусь ужо дабраўся да цёмнага бору і скора схаваўся паміж сасонак…

Вільня, 1913 г.