Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Халодны пот пакрыў яго твар і рукі павісьлі, як чужыя.

— Няма чаго Богу гратыць! Як толькі пачынаю памятаць сябе, ня глуміў я дарэмна хлеб на сьвеце — ўсё працаваў ды працаваў… Меншага брата нянчыў, калі маці часу ня мела; пасьля ў пастухі пайшоў, пасьля парабкам служыў — ось так увесь свой век…

— Цьфу! згінь ты, люты вораг мой, старасьць паганая! Змагаўся я з табой, але ў канцы прыходзіцца, сказаць — «годзе!»

— Няхай ужо Янук з Міхалкам самі гаспадарамі зробяцца…

Трэ’ будзе бяз крыўды падзяліць паміж іх шнуры, а я астануся жыць у старшага — ў Янука; ён такі паслухмяны, спакойны, статэчны, але… не! — буду лепей жыць у малодшага — у Міхалкі, бо ў Янука жонка — ведзьма… Эт! неяк будзе! Няма чаго богу грашыць!

Сумна глянуў стары на каня, каторы стаяў, апусьціўшы ніз галаву, і падняўся з свайго месца.

— Як вол да доўбні але нічога не паможа — вышэй пят не падскочыш!

Закіраваў каня й пацягнуўся да хаты.

∗     ∗

Назаўтра ўжо ўся вёска ведала, што стары Габрусь «выпусьціў лейцы» і выбіраецца з сынамі ў воласьць разьдзяліць паміж іх зямлю сваю. Габрусь лічыўся ў цэлай ваколіцы прымерным, здатным гаспадаром, катораго дзеці ня толькі баяцца й паважаюць, але й слухаюць, ня п‘юць і не марнуюць гаспадаркі,

Янук і Міхалка, пачуўшы ад бацькі старога, што ён болей сам прадаваць ня будзе, скідаець з плеч сваіх гэты ціжар і дзеліць паміж іх гаспадарку, зрабіліся яшчэ болей супакойнымі, яшчэ болей паслухмянымі.

— І даўно бы, татка, так зрабіў! Або-о-о, ці мы самі ня справімся! Досі табе будзе ўжо працаваць: мы будзем цябе слухаць далей, як і дагэтуль!

Нявесткі так сама гаварылі на гэты лад:

У воласьці Янук і Міхалка крыху касурыліся адзін на аднаго — вядома-ж пры дзяліцьбе, але стары Габрусь патрапіў усё ўладзіць, як найлепей, і яны здаволевыя прыехалі да хаты. Вымералі вяроўкамі зямлю, паўбівалі калкі, разьдзялілі будынкі і ўсё пайшло на добры лад.

З самага пачатку, пасьля гэтай штукі, стары Габрусь аддаўся супачынку і галавой і душой. Колькі дзён ён нічога не рабіў, толькі пакурываў люлькў сваю.

— Адпачываю! — думаў ён, — першы раз за гэтулькі гадоў працы!.. Ой, як добра! — казаў ёй, пачуўшы лёгкасьць у касьцёх.

— Адпачываю! — казаў ён суседзям усім, — няма чаго Богу грашыць, за плячыма сыноў я магу цяпер атсапнуцца, спакайней богу памаліцца й зірнуць на сьвет божы.