Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

УМАРЫУСЯ.

— Умарыўся…

Гэта ён скарэй падумаў, чымся выгаварыў.

— Умарыўся… шаптаў ён, і, здаецца, кожная частка яго выпрацаванага цела, паўтарала гэтае слова. Досыць было глянуць на яго мутныя, як-бы затуманеныя вочы, на яго перагнутую, як-бы папалам перабітую паясьніцу, на яго чуць жывыя рухі; досі было паслухаць яго цяжкія ўздыханьні — і кожын мог дагадацца, што чалавек умарыўся.

— Умарыўся…

Тут ужо яму самому здавалася, што ён крыкнуў на ўсё поле, але ён выгаварыў глуха, хрыпла, хворым старчым голасам…

Закашляў і, глыбей урэзаўшыся сахой у зямлю, прыстанавіў каня.

Сам адышоў на мяжу, сеў на крушні, зірнуў на вялікі абшар увокал і задумаўся.

Сядзеў доўга.

Годзе! — свазаў ён самому сабе, — няма чаго богу грашыць, магу сказаць — «годзе!» Выгадаваў дзяцей, дачок усіх добра замуж павыдаваў, сыны — гаспадары рупныя й баяцца мяне яшчэ цяперака, як дзеці малыя!

— Ой, трымаў я іх дагэтуль у сваіх абцугох! Ой, кіраваў я гаспадаркай! Няма чаго богу грашыць, ня бедна жылося дагэтуль… Мужык аглянуўся ўвокал, абцёр пот рукавом і затуманіў люльку.

— Але ці я каменны? ці зялезны? Ламаецца мая сілачка… Чую, што слабею…

І напраўдзе ён выглядаў, як стары, дупляваты, падгніўшы дуб, каторы, здаецца, вось-вось зваліцца з вялікім грукам. Але ўсё-ж такі тая быўшая вялікая сіла яшчэ дае сябе знаць…

— Прыйдзецца лейцы выпусьціць з рук, — думаў далей мужык, — няма чаго богу грашыць: сыны мае — Янук і Міхалка — гарапашныя людзі, абойдуцца без мяне! Хай ужо мае старыя косьці грэюцца на пяколку ў цяпле! Эт! ня грэх будзе ўжо мне, старому, пад кажухом пазьней паляжаць!