Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Хутка за сваім старым паехала на той сьвет і яна. Па ёй ніхто не галасіў, бо была яна адзінюткая на цэлым божым сьвеце, без сваякоў і бяз родных.

Праўда, суседзі набожныя не забыліся паставіць крыжы на гэтых дзьвюх ціхіх магілках. Але што гэта былі за крыжы? — крывыя, нязграбныя, партацкія. Яны выглядалі няпрытульнымі й жудаснымі, як нядоля вясковая…

Менск, 1920 г.