Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

плёткі-байкі без адпачынку. А сьнег блішчэў пад сонцам, пераліваўся ў розныя колеры, вочы сьляпіў і скрыпеў пад нагамі, як жывы.

Вясёлы быў сьвет божы і весела было на душы бондару Данілу, было лёгка і радасна, расла энэргія да новай працы…

— Зараз пачую прысуд пані — думаў ён. — Яна правідлова ацэніць мае вырабы, бо не такая дурная варона, як нашыя мужыкі.

І пані вырасла ў яго думках волатам-законадаўцам, якая адчыніць яму дзьверы ў мармуравыя палацы муз, якая надзенець на яго чало лаўровы вянок славы, якая напоіць яго амброзіяй бясьсьмерцьця.

Аўдоця чытала ўсё гэта на яго ўражлівым твары і яе ня менш яго кідала ў гарачку.

На дзядзінцы ля паніных пакояў пад самым ганкам санкі прыастанавіліся. Тут наляцела, як саранча, цэлая плойма вераб’ёў, якія пачалі кружыцца, як заварожаныя, над бялюткімі пабудзінамі.

Ці іх вабіў пах сьвежага дрэва, ці мо’ былі захоплены пекнатой пасудзін — хто іх разьбярэ. Толькі яны кружыліся над саначкамі ўсё ніжэй і ніжэй і нешта гаварылі — шчабечылі паміж сабою на, голаснай, зычнай мове птушак.

Спачатку Даніла цешыўся з гэтых малых прыхільнікаў яго таленту, любаваўся імі, а потым, о… не пасьпеў ён і ахнуць, як адзін верабей, пракляты падшывалец, апаганіў чысьценькі, як сьнег, белы цабэрак.

Крыкнуць не маглі ні Даніла і ні Аўдоця. Яны акамянелі ад неспадзеўкі. Як-бы апаганіў шальмец які сьвятую бажніцу. Ні слоў ні гневу не стае на гэта ў набожнай душы. Пракляцьце нямее на вуснах недакончанае. Помста бухае пажарышчам.

Доўга скрабаў Даніла цабэрак вострым сцызорыкам і ня прыкмеціў, як выйшла да яго аканомка і загадала аднесьці пасудзіны на кухню.

О, як закалацілася яго сэрца…

V.

Як ашпараныя, выскачылі з панінай кухні Даніла і Аўдоця. Пані, нават, не зацікавілася глянуць на пекную работу Данілы. Заплаціла толькі не таргуючыся і гэтым справа закончылася. Грошы ён выкінуў ля ганку, вышаўшы на двор.

Ці ў грашох была справа?

Пані, сама гэта не разумеючы, бязьлітасна плюнула чалавеку ў самую душу, зрабіла яму такую рану, якая ніколі ня выгаіцца. Крыўда была бязьмежна балючая, бяз меры неспадзява-