Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ў добрую і ў кепскую старану, нібы закладваў фундамант вялікаму гораду, нібы перад стварэньнем новых істотаў, якія павінны кіраваць усясьветнасьцю?

Гэта ўсё трудна апісаць чалавечым пяром. Я ня маю адвагі гэтага, рабіць і буду лепей маўчаць.

Даніла гарэў на сваім ўласным агні, лез усё вышэй і вышэй па сходах сваёй творчасьці і вёў сваю работу старанна, цярпліва й з вялікай асьцярогай.

Гэтак ішоў дзень за днём.

Лішнім будзе гаварыць і аб тым, як ён еў і спаў. Аб гэтым можа сьведчыць яго высахшы твар і бліскучыя вочы, якія звычайным людзям здаваліся-б няпрытомнымі.

Ня лепш за яго выглядала і яго жонка.

Але ня варта гаварыць аб такіх будніх і прозаічных рэчах, калі ў мастака дух быў абхоплен арэолам адвечнасьці, калі асобны, містычны настрой панаваў над ім. Занізка было-б для яго асобы напамінаць яму аб ядзе й сьне.

Аўдоця яму, грэх гаварыць, аб гэтым і ня пікнула, нават, бо была пэўна, што пры гэтым ён-бы ня выцярпеў і, ня гледзячы на сваю дабрату бязьмерную, даў-бы паленам па галаве й роднаму бацьку…

IV.

І расла яго творчасьць, як травы вясной пад гарачым сонцам, як цуд-казка, якая раптам прыняла формы праўдзівасьці.

Гэта былі ня вёдры, не начоўкі, а дзіўны сон пекных формаў, перададзены кемнай рукой на драўляных пасудзінах. Гэта былі застыўшыя ў барэльефы малітвы-мары Данілавай душы. Гэта быў зэніт яго лятуцэньняў, апофэоз яго трыумфу. Гэта было тое, дзеля чаго варта і жыць і пакутваць…

Мы пэўны, што звычайнае, простае вока бачыла-б у гэтых пасудзінах звычайныя й простыя рэчы і зусім ня дзівілася-б. Зычайнае вока лічыла-бы урачыстае сьвята Данілавага сэрца няпрытомным фанатызмам, хворай ілюзіяй-самаабманам, але што разумеець звычайнае вока людзкое? Яму даступны толькі звычайныя рэчы. Яно часта-густа глядзіць на золата, думаючы, што гэта камень. Звычайнае вока не захопліваецца парывамі вялівай душы, ня блішчыць агнём шчырага падзякаваньня майстру — гэнію. Яно нічога не прыкмячае, нічога ня бачыць, бо сьляпое да таго, што выходзіць з шырэй будніх рамак жыцьця. Звычайнаму воку недаступна мінута шчасьця й бясьсрмерцьця.

Але затое ў пані з двара нязвычайнае вока пані ўгледзіць дарагі скарб там, дзе ён папраўдзе ёсьць.

Гэтак, прынамсі, думаў Даніла, а з ім, разумеецца, і яго жонка Аўдоця, як яны на малых саначках вязьлі ў двор пані бялюткія, як малако, як пена марская, пасудзіны, адпаліравання,