Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Яна гэтым так пранікнута, так гэта ёй шчёміць за сэрца, што аж сьлёзы капаюць з яе вачэй — сьлёзы шчасьця й абагатварэньня. Яна, здаецца, за адзін інструмэнт, за адзін фэтыш — дубовую клёпку з цабэркаў свайго мужа пашла-бы на самаахвярнасьць, на сьмерць…

— Гэта зусім зразумела, — думае яна.

III.

Пакончана, дзякаваць богу, з інструмэнтамі: навостраны, як брытвы, адпаліраваны, як цацкі — лепей ужо й быць ня можа, бо й так пераступлена мяжа ўсялякай мажлівасьці.

Пасьля гэтага бондар яшчэ глыбей убіраецца ў непраходны гушчар сваёй творчасьці. Ён падбірае матар’ялы — калодкі, палены й дошкі, якія ў вялікім запасе ляжаць у яго хаце, — да абсталёваных паняй пасудзін.

Разумеецца, што з ім побач ідзець яго духоўны двайнік — Аўдоця.

А чым далей, тым работа вымагае больш кемнасьці, больш адпаведнасьці, робіцца цяжей і мудрэй і, разам з гэтым, усё прыемней і прыемней.

Гэта Аўдоцья без тлумачэньня разумеець.

Ім абодвым кружыць гадовы і натхненьня дадаець вялікае здарэньне, якое адбылося неспадзеўна: пані зажадала мець у сваёй гаспадарцы хваленую работу „залатых рук“.

Во хто яго ўрэшце зразумеець і ацэніць подлуг вартасьці. Гэта-ж ужо ня мужыцкага роду асоба, а з таго гатунку людзей, якія ўсё ведаюць… Даніла зьзяў увесь — і душой і целам. Памаладзеў, парухавеў. Гэта ня дзіва, бо тое, да чаго ён рваўся ўсё жыцьцё, само да яго насустрэч ідзець. Во каму ён пакажа свой таемны скарб душы — пані, вялікай пані з двара! Дзеля гэтага варта было неўтамімая праца дзесяткаў гадоў, пры якой ён рваўся кудысьці, каб адкрыць людзям свой уласны новы сьвет. Бог урэшце над ім зьлітаваўся.

Бяз слоў хавала гэту радасьць у сваім сэрцы і Аўдоця.

Ці-ж можна словамі перадаць, як Даяіла падбіраў клёну, бярозы, дубу, асіны на цабэркі, вёдры, начоўкі й лыжкі, альшавінаў на абручы з лепшых запасаў сваіх?

Ці-ж можна апавядаць аб тым, як ён пераглядаў, перамацваў рукамі, пробаваў на язык гэтыя палены, дошкі й звычайныя кавалкі дрэва, як ён іх сушыў, як ён з імі нянчыўся, пяленгаваўся, каб з іх стварыць свой новы палац хараства, каб у іх душу сваю пераліць?

Ці-ж можна казаць аб тым, як ён відзеў яўнабачным вокам гэнія ў гэтых нямых кавалках дрэва гаварлівыя, пявучыя, вабныя сваёй зграбнасьцю й грацыяй начоўкі, вядзерцы й лыжкі?

Ці-ж можна адмаляваць пры гэтым жывую ігру яго твару, выразныя рухі яго цела, як ён ўсё разважваў і туды і сюды, і