Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лучына, якая дыміць і чадзіць вельмі многа, а сьвеціць вельмі мала. Але толькі няпрывычны чалавек чуўся-б кепска пры гэткім асьвятленьні, а прывычнаму — лепей і ня трэба. І вась пры лучынцы пільна й клапатліва тупаюць два чалавекі; яны ведьмі заняты й проста захоплены сваёй працай. Гэта — бондар Даніла, з сваёй жонкай Аўдоцяй.

Даніла рыхтуецца да новага раману ў сваёй бондарскай творчасьці. Сама пані з двара абсталявала ў яго начоўкі, цэбры, вёдры і некалькі лыжак. Тут патрэбна вялікая падгатоўка, бо адразу, проста з моста, ня прымешся за такую работу. Трэба адкінуць, як пустую непатрэбшчыну, усе жыцьцёвыя будні — сон і яду, аб чым Аўдоця й не адважылася яму прыпамінаць, бо ён мусіць увайсьці ў свой надзвычайны стос; забыцца, аб усім акружаючым і ў цішы ночнай, калі грукату-стукату няма на цэлым божым сьвеце, думаць і думаць, маляваць сабе ў галаве гэтыя пасудзіны; абмазгаваць, як прыняцца за работу, якія матар’ялы ўжыць, якімі інструмэнтамі рабіць, каб выйшла, як найлепей, як найпякней, як найскладней, каб урэшце пані зразумела, уцяміла, што ён за чалавек, які таланны, ўбачыўшы багатыя думкі-мысьлі Данілавы ў постацях гэтых драўляных пабудзін.

Трэба ап’янець, ахмялець, ашалець ад гэтых думак; цела павінна гарэць, як у агні, а тады толькі пачаць работу, і так прадаваць, так працаваць, каб рук і плеч ня чуць было, каб галава кружылася, каб сэрца млела, каб пот цурком ліўся й каб ня ведаць гэтага. Трэба забывацца аб усім на сьвеце і толькі адчуваць і бачыць усёй істотай тое аграмаднае, сьветлае шчасьце, што дае скрыдлы душы, азарае залатымі праменьнямі і падымае ўверх на марах фантазыі. Гэта — найвялікшая нагарода за працу.

Бондар гэта разумеець добра, але выказаць словамі ня можа.

Па асобнаму блеску яго вачэй, па асобных маршчынах на яго лобе, якія вызначаюць упартасьць, сілу і нейкае надзвычайнае хаценьне, Аўдоця пазнае, што ўжо «пачалося», і набожна й ціха пазірае на свайго мужа, якому цяпер лішняга слова казаць нельга.

Даніла, порацца-рыецца ў сваіх інструмэнтах. Выбірае гэблі скоблі, разцы, нажы, далаты, тапары і тапорыкі, гладзіць і мацае іх рукамі, пільна да іх прыглядаецца, адкідае з агідай адзін інструмэнт, зноў за яго хапаецца, сумняваецца, разважае, нюхае зялеза, прыцмоквае губамі, ківае галавой і нешта мармоча, сабе пад нос. То нібы злуецца, то ўсьмешка азарае яго твар.

Аўдоця пры гэтым мяняе лучыну за лучынай, абшароўвае, абломвае вугольлі і ўсімі сіламі стараецца трымаць гэты „вечны агонь“ у аднэй меры. Яна, як вялікая жрыца агню пры служэньні імшы ўсемагутнаму богу-Даніле. Ёй гэтыя клопаты з лучынамі — досыць працы. Яна сапе, уздыхае, кашляе, дым лезе ёй у вочы, у горла, але яна маўчыць, бо захоплена ўся жаданьнямі Данілы. Пры сваёй няцікавай абавязковасьці, яна па-