Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жыла яго жыцьцём, радавалася яго радасьцямі, гаравала яго горам, падабалася ёй тое, што яму было ў спадобу, і ганьбіла тое, што ён ня любіў. Ён быў як-бы сонцам, а яна — той плянэтай, якая пунктуальна кружылася вакол свайго сонца.

Даніла лічыў жонку сваю адзінай разумніцай на ўсю ваколіцу, бо яна яго добра разумела. А ўсіх людзей ён лічыў нічога нявартнымі, неразумнымі й глядзеў на іх з погляду добрага бондара, як на няўдалыя цабэркі з крывых, нязграбных клёпак, або як на шурпатыя драўляныя лыжкі, якія рабіў яго канкурэнт — партач Макар.

Аб розных справах сваёй працы ён раіўся толькі з жонкай. Яе ацэнка яго творчасьці, крытыка знаўцы-Аўдоці былі для яго вельмі дорагі, а рэшта дюдзей «ні пса не разумелі ў бондарскай рабоце, дурні набітыя!»

Іранічна глядзеў здольны бондар на людзей і на ўвесь сьвет. Ён глядзеў на іх звышку, як той чарадзей, каторы ведае вельмі важную, вялікую таемнасьць, што трымае ў руках сваіх лёс-шчасьце ўсёй зямлі. Ён ведае, але раўніва й цьвёрда трымае гэты скарб, захаваны ў сваёй душы, бо людзі яшчэ не дарасьлі, каб аб гэтым ведаць. Няхай сабе гінуць, як мышы рудыя, няхай лопнуць, а ён ім ня скажа, бо яны гэтага ня варты. Ён ім не зайздросьціў бязьмернага шчасьця гэтата веданьня; наадварот, ён усёй душою рвецца да таго, каб людзі гэта зразумелі, але яны бяздодьны зразумець і будуць бязьлітасна яго выкпіваць, калі б толькі ён аб гэтым пачаў гаварыць.

І ён, як той кіт, што трымае аграмадную кулю нашай зямлі на сваім карку, трымаў у сваёй душы аграмадную радасьць сваёй творчасьці, нікому аб гэтым ня кажучы. Нібы які-колечы вялікі компазытар, маляр ці прарок, ён-бы жадаў выказаць масам людзкім тое, што полымем бухала з яго душы і сэрца — як трэба кемна вастрыць начэньні-інструмэнты, як трэба разумным вокам выбіраць дрэва на клёпкі, на дны, на начоўкі, на лыжкі, як зграбна можна гэтыя пасудзіны рабіць. Ен-бы ім апавядаў аб тым, як ён дадумаўся да розных паляпшэньняў ў бондарскай штуцы, дзе ён адкрыў свой стыль, сваю школу. Ён-бы павядоміў аб тым, як захопліваюць душу чалавека асабістая, нязьведаная радасьць і шчырае шчасьце, калі ён бачыць, што рукі яго твораць адну пекнату…

Шмат аб чым хацеў гаварыць людзям стары бондар, але нёс свой цяжкі крыж маўчаньня з пакорай у душы. Гэта яго мучыла, але ён усё роўна не патрапіў-бы выказаць словамі пачуцьцяў сваіх і сам толькі туманна разумеў прычыны таемных, пастаянных мучэньняў свайго сэрца.

II.

Зімовая ноч. У вёсцы цёмна, бо ўсюды сьпяць, і толькі ў маленькай курнай хатцы на канцы вёскі мігае агончык. Гарыць