Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

«Як паехаў сын Данілы…» Вось шнурам, фурманка за фурманrай, едуць суседзі. Усе ў сьвяточных сьвітках. Бабы ў новых каптурох з белымі карунамі, дзяўчаты ў чырвоных хустках з макавымі кветкамі, дзяцюкі ў саматканых кашулях навыпуск. Божухна! колькі панакуплялі абаранкаў, пірагоў, пасудзіны рознай. Дзеці дзьмуць у паліўныя конікі, дзюрачкі пальчыкамі перабіраюць. Усе яму кажуць: «дзень добры, дзяцька Міхайла!» — і едуць далей.

І дзівіць яго, чаму гэтаю шмат народу едзе, а сыноў яшчэ нямас Пачынае калаціцца яго сэрца. Каго-бы аб сынох ня пытаўся — ніхто ня ведае…

— Што гэта ёсьць? — дзівіцца стары Міхайла… Вочы яго туманяцца, углядаючыся ў вабшар балотных лугоў… — Што гэта можа быць?.. І трывога яго расьце, У грудзёх цесна робіцца, ажно дух захоплівае… І туга яго робіцца гэткай вялікай і балючай, ажно сэрца ў грудзёх ня вытрымлівае і разрываецца…

— Сыны мае!.. — шэпча ён вуснамі запекшыміся, і ўжо не прачыхаецца болей: душа яго пакутная вырываецца раптам, як птушка, і ляціць у неба, як жаўранак.

Вільня 1915 г.