Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Людзі хутка ачухаліся, а як ачухаліся, дык ім было сорамна, нялоўка, глядзець адзін на аднаго. Іх мучыла сумленьне. Марцін у душы каеўся ў сваім паступку. Да яго вярнулася яго звычайная дабрата.

— Ну, пане дабрадзееньку, — зьвярнуўся ён да Ігналі звычайным голасам бяз здосьці, — шкода мне тваіх галодных жывёлін; яны-ж не вінаваты, што ў іх кепскі гаспадар. Мех сена ты занясі да хаты, ўвосені аддасі.

Ужо неба пачало шарэць, як Ігналя валок да хаты ёмка напханы сенам мех. Нейкая асабістая гарачка пранікала, ўсё яго цела, нейкі асабісты солена-горкі пах як-бы прыстаў да яго носу. Ён носам уцягваў у сябе сьвежае паветра вільготнага прадвясеньняга, сьнегу, круціў галавой, як-бы хацеў адтрасьці ад сябе гэты прыкры пах — і ня мог. Ён ні аб чым ня думаў, толькі вялікі гнеў панаваў у яго душы на самога сябе.

— „Ліха на мяне! Ліха на мяне!“ — бурчэў ён.

Ня чуў, як ногі глыбака ступалі па каўдобінах, як хлюпалі парваныя атопкі. Ня бачыў, як сена сыпалася ва ўсе бакі, пакідаючы за сабою па Ігналевых сьлядох адзнакі вечнага вялікага сораму.

Чым бліжэй Ігналя падыходзіў да сваёй хаты, тым рухі яго рабіліся цяжэйшыя, тым марудней ён ступаў, тым мацней ён сапеў пад цяжарам сваім.

Відаць было, што Ігналя ніколі не забудзе гэтую страшную дзею сваю сярод ночы.

Менск, 1921 г.