Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дрыжэў, мільгаў; дрыжэлі цені на сьценах, дзеля чаго здавалася, што ўся хата гневаецца на злодзея.

Вочы ўсіх хатніх уталопіліся, упіліся ў „зладзюгу“. У кожнага ў душы адбіваўся асабісты страшны вобраз гэтага злодзея. Каб гэтыя ўсе абразы зьліць у адзін, дык вышаў-бы ня Ігналя, а нейкі зьвер — ня зьвер, людаед — не людаед, але нешта надзвычайна нялюдзкае й агіднае.

Ігналя й шапатаць перастаў. Яшчэ ніжэй апусьціў галаву й як-бы акамянеў, адубеў.

Настрой у людзей быў падняты не на карысьць Ігналі.

— Зладзюга, пане дабрадзееньку: што-ж ты нарабіў? — гарачыўся Марцін. — Глядзі во, на замок глядзі!

Марцін тыцкаў яму замком у твар і роў дзіка «глядзі!» І тое, што Ігналя ні разу не глянуў на замок, Марціна яшчэ горш злавала. Ён ня вытрымаў і пачаў кулаком правай рукі падымаць зьнізу ўверх за бараду голаў Ігналі, левай рукой тыцкаючы замком у самыя вочы. Ігналя так моцна ціскаў галаву ўніз, ажло зубы ў яго скрыпець пачалі й твар крывёй наліўся. Аднак-жа Марцін рвануў яму голаў уверх. Ігналя пачаў коса круціць зажмуранымі вачыма па бакох. зрэнкі яго пачалі іскры сыпаць, як у дзікага затраўленага зьвера. Цяпер запраўды Ігналя страшным зрабіўся…

— Не гаварыць з ім, ня дурачыцца, а зьвязаць ды ў воласьць адправіць! — грымнуў Арцём.

— Вязаць! Вязаць! Во, гэта — дзела! — згадзіўся Міхалка.

— Наста, дай лейцы сюды! — захрыпеў Марцін.

— Ідзі сам бяры! — сказала яго жонка Наста й дрыжэла, як асінавы ліст. Дзеці ад страху пахаваліся па кутох.

Марцін вышаў у сенцы й прынёс адтуль лейцы, якія валок па зямлі, як даўгую вужаку. Трое разгарачаных людзей падыйшлі з імпэтам вязаць чалавека, які чуць жывы стаяў ля сьцяны й ня рухаўся з месца. Адвялі Ігналю на сярэдзіну хаты й сталі вакол яго, затрымаліся. Ніхто з іх гэткай работай, ма быць, ніколі нё займаўся, і ня ведалі, як яго вязаць. На гора яны й зьвязанага чалавека ніколі ня бачылі, толькі чулі, што злодзея трэба, вязаць.

Марцін троху зморшчыў лоб і глянуў у кут наверх, дзе ў яго віселі сьвятыя абразы. Ён успомніў пра бога ў гэту хвіліну. Ён успомніў пра бога не дзеля таго, каб падараваць грэх брату, а ўспомніў, як сына божага вялі на Гальготу зьвязанага. Вось у куце вісіць абраз: легіянэры рымскія вядуць зьвязанага Хрыста, а за ім натоўп дзікіх людзей бяжыць. Мадэль ёсьць! У бога рукі вісяць уніз па голых бакох, а вяроўка абкручана вакол гекалькі разоў.

— Во як трэба, вязаць, пане дабрадзееньку! — падумаў Марцін. Сарваў з Ігналі кажух і пачаў абкручваць яго вяроўкай. Пры гэтым яму прыходзілася некалькі разоў абыходзіць вакол Ігналі, які стаяў, як слуп.