Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Г-м-м! — сказаў Міхалка: — трэба яго судзіць.

— Гэтанк першы раз, пане дабрадзееньку, — сказаў сам гаспадар Марцін, — можа падаруем яму, га?

Мяккая, добрая нотка чулася ў гэтым „га“ з запытаньнем, бо першая злосьць у Марціна адпала. А ён меў добрую натуру, толькі быў трохі ўспыльчывы чалавек.

— Дараваць! Дараваць! — загаварылі ўсе хатнія.

Але Арцём з Міхалкай заартачыліся.

— Ты баішся, каб са злосьці Ігналя потым цябе не падпаліў? — запытаўся Арцём.

— Думаеш, што ён потым табе адамсьціць? — казаў Міхалка.

— Не, пане дабрадзееньку, нічога ня думаю, але вось гэта-ж першы раз, ён болей чужога чапаць ня будзе, падаруем, га?

— Га, га, — перадразыніў Арцём Марціна. — Да ты, Марцін, дурны, як цецярук! Вось дзеля гэтага, што ў першы раз, дык і дараваць нельга. Калі дяпер пакараем, дык ён дзесятаму закажа, як красьці, а калі падаруем, дык выгадуем новага злодзея на пагібель нашай ваколіцы. Пачаў з сена, а потым коней будзе выводзіць з нашых хлявоў.

— Нельга, нельга дараваць сукіну сыну! Гэта-ж асьмяюць нас усе! Гэта-ж, крымінал! — гарачыўся Міхалка. — Гэта-ж потым яшчэ нас да суду пацягнуць, як даведаюцца! Гэта-ж быў крадзеж са ўзломам. Гэта-ж ён во’ — замок паламаў!

Ад злосьці Міхалка моцна стукнуў кулаком аб стол, ажно замок падскочыў і зазьвінеў, нібы адазваўся тады, як аб ім загаварылі.

— А праўда, пане дабрадзееньку, праўда! — згадзіўся Марцін: — гэта-ж са ўзломам. Чаму ты гэта зрабіў са ўзломам, Ігналя, га?

Гэта мудронае слова „са ўзломам“ пераканала раптам Марціна ў вялікай праступнасьці Ігналі, якая ніякім чынам ня можа быць падаравана. Яму ўспомніліся розныя суды за зладзействы ў ваколіцы, на якіх за «ўзлом» спэцыяльна строга каралі вастрогам. Калі бываў узлом, дык земскі начальнік надта рэдка зьмякчаў гэты «узлом» хабарам і лапоўкай. Хіба што калі хабар быў не такі, як заўсёды, а ўжо такі шчодры, што сэрца земскага шчодрым ад яго рабілася і мякчэла, як воск, — толькі тады ўзлом рабіўся ня ўзломам і справа ўладжвалася. І ня ўсе земскія йшлі на гэту вудачку.

— Са, ўзломам… — паўтарыў Марцін і ад малой злосьці перайшоў у вялікі гнеў. — Што-ж ты гэта нарабіў, Ігналя? Скажы, пане дабрадзееньку, га? Што нарабіў? Злодзей ты! ша са ўзломам! Зладзю-ю-га-а-а!!

Марцін стукнуў кулаком аб стол і замок зноў адазваўся гнеўным звонам, і ён далучыўся да судзьдзяў, як пацярпеўшая асоба.

Кожны раз, як кулак ўдараўся аб стол, агонь газьніцы