Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пакуль нас абыскалі, агледзілі з усіх бакоў, настала раніца. Чырвонаармейцы доўга мацалі вопраткі майго суседа і знаходзілі зашытымі шмат дарагіх каменьняў.

Хоць я разумеў, што сам буду мець шмат няпрыемнасьцяў, паууль выясьніцца справа, але лёгка мне зрабілася на душы.

Ярка-чырвоны ўсход афарбаваў асьнежаныя абшары і бела-пушыстыя гаёчкі ў квола-ружовы колер. Мы ехалі пад канвоем назад у Менск. Мой сусед сядзеў ціха і толькі зубамі скрыгатаў, як прыстрэленая зьвярына.

Мы ехалі праз вёскі, і людзі нас сустракалі з кпінкамі ды з крывамі:

«Цю-га-а-а! Цю-га-а-а!».

Менск, 1923 г.