Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

бандай. Займаюся тэй прафэсыяй, якую так ганіць Савецкая ўлада, за якую вельмі строга карае, за якую і вы глядзіцё на мяне, як на праўдзівага ваўка. Хэ-хэ-хэ! Каб вы мелі столькі багацьця, сколькі пераплыло праз мае рукі, вы бы глядзелі на справы так, як я. Вы самі жадаеце мець гэтае багацьце. На што? Ну, каб павандраваць па сьвеце, пажыць лепей, выкарыстаць сваё кароткае жыцьцё для сябе, а не для іншых, як вы нібы то робіце. Вось, каб багацьце вам пасыпалася з неба гатовенькае, вы бы падставілі рукі, а як самому здабываць, дык у вас ні спрыту, ні адвагі на гэта няма. Вось у чым уся розьніда паміж вамі і мною. Я, баценька, проста дабіваюся сваіх мэтаў, а вы ідзіцё ваколічнымі пуцявінкамі і дарожкамі.

Пры гэтым ня моцна пахлопаў мяре рукой па плячох і дружна абняў мяне аднэй рукой.

Праз дзьве хутры я пачуў яго руку на сваіх плячох, нібы гідкая зьмяя датыркнулася да мяне.

Я сьцяў зубы і маўчаў, думаючы, як вызваліцца ад яго дарагіх хутраў, ад яго жмутаў золата, якія ляжалі ў маіх валёнках і ад яго самога. Вось і паквапіўся на дармовую і выгодную фурманку. Цяпер хоць кінь усё ды пехатой уцякай. Удзень я-бы гэта, зрабіў, але ў глухую ноч, на марозе…

І я чуўся як-бы ў палоне ў гэтага чалавека-ваўка, Пры тым воля мая раптам пачала патроху слабець. Я пачаў паддавацца яго чарам. Я пачаў яму зайздросьціць, што ў яго такі добры конь і столькі багацьця, што ён можа рабіць тое, што ўздумае.

Як-бы ў адказ на мае думкі, ён пачаў мне гаварыць далей.

— Цяпер я маю заграніцай, у Вільні, дзьве камяніцы, тут наладзіў вялікі паравы млын, маю магазын у Менску і думаю хутка ладзіць фабрыку ў Маскве. Гэта ў мяне ад тых драбніц, якія ў мяне засталіся. Рэшта ўсё — у дзесяць разоў болей — у мяне адбіралі пагранічныя пасты. На Менск мне дарога зачынена, але я іншымі пуцямі выпраўляю контрабанду на Маскву і Петраград. Я сам за гэты час выезьдзіў усю Расію, пабываў ў лепшых тэатрах. Дзяўчатам у гасьцініцах плаціў па сто, па дзьвесьце рублёў золатам за ноч. Нават нявесту купіў сабе за золата — вучыцца ў Масвоўскім унівэрвытэце.

Тут ён звонка прышчолкнуў языком.

Пры гэтай гутарцы мы ня прыкмецілі, як збоку, з зямлянкі ля дарогі выскачылі тры чырвонаармейцы з вінтоўкамі.

— Стой! — крыкнуў адзін з іх.

Фурман моцна пагнаў каня, але насустрач паказаліся яшчэ два чырвонаармейцы. Адзін з іх выстраліў са стрэльбы, і фурман прыпыніў каня.

Воўк папаўся ў пастку. Прапала ўся яго адвага. Чырвонаармейцы былі непадкупнымі.