Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дабрабыту можа быць толькі праз золата. Вось вам і зачарованы круг.

— Не праз золата, а праз разумную працу. Калі ня будзе працы, дык чалавек спухне з голаду, маючы перад сабою, горы золата. Савецкая ўлада і дамагаецца зьнішчыць каштоўнасьць золата, зьнішчыць эксплёататараў.

— Хэ-хэ-хэ, і за гэта аддае свае сілы, каб некалі ўнукам добра жылося. А я хачу жыць не для ўнукаў, а для сябе. Жыцьцё нашае кароткае, а на будучыну мне напляваць.

Пры гэтым мой сусед запраўды плюнуў у бок звонка і шчыра.

— Каб заўсёды людзі так плявалі на будучыну, дык мы-бы ўсе і па сягонешні дзень дзікарамі засталіся, у зьвярынай шэрсьці, — сказаў я.

— Ну і засталіся-б. А што мы цяпер не дзікары? Мы жывём тымі самымі інстынктамі, як першабытныя людзі; чуць што, дык літаральна зубамі грызём адзін аднаго. Я так і гляджу на сябе, як на зьвера, як на ваўка, напрыклад. Во, грыз-бы ўсіх, хто папаўся-б мне між клыкоў. Закон жыцьця, баценька!

Ён так на мяне зірнуў, ажно мне здалося, што побач са мною сядзіць воўк, які перакінуўся ў чалавечы вобраз.

Мы ўехалі ў лес. Сосны стаялі моўчкі, як зачарованыя. Здалёку пачулася жудасна-смутнае выцьцё галодных ваўкоў.

— Лёгкія на ўспамін, — засьмяяўся мой сусед. — Толькі ня бойцеся іх. Яны мне не пяршыня.

Конь вастрыў вушамі і нёсься з усёй сілы, кідаючы ў санкі сьнег капытамі, як лапатамі ўсё роўна. Бухнуў выстрал, які пошчакам аддаваўся з усіх бакоў. Дзесьці ў блізкім хутары забрахалі сабакі.

Мой сусед пачаў перарваную гутарку.

— Трэба сказаць, што я свайму богу-золату служыў і верай і праўдай. Раней, спачатку вайны, я вазіў гарэлку на фронт цэлымі вазамі. Потым, пры розных акупацыях, купляў крадзеныя рэчы і вось сваёй гэтай рукой забіваў людзей, якія стаялі мне на дарозе.

Я ўздрыгануўся і скоса зірнуў на свайго суседа-ваўка.

— Нічога ў гэтым страшнага няма. Я змагаўся за сваю ідэю. Два гады таму назад я перапраўляў з Савецкай Беларусі ў Польшчу крадзеныя коні цэлымі табунамі. Можа, памятаеце, як тады сярод белага дня ў сялян коні на дарозе адбіралі. Гэта, мае агэнты работалі.

— Не гаварыце мне нічога, не расказывайце! — узмаліўся я.

— Хэ-хэ-хэ! Я вас не баюся. Вы мне нічога ня зробіце. Можаце тысячу раз перадаваць аб гэтым уладзе, — яна са мною нічога ня зробіць.

Чалавек гаварыў з такой пэўнасьцю і так жудасна-мякка, што ў мяне ад яго шчырасьці язык анямеў.

— А цяпер, баценька, я ўжа два гады займаюся контра-