Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Хэ-хэ-хэ, спакойнае жыцьцё. Спакойна жывуць толькі хатнія жывёлы, а ня людзі. Вы можаце так хоць дваццаць гадоў быць савецкім служачым, жыць спакойна і перабівацца з піва на квас. Хэ-хэ-хэ.

У яго кароткім, хрыпаватым сьмешку я пачуў едкую кпінку па майму адрасу, асаблівую гордасьць і веданьне сабе цаны.

— Жыць на сьвеце трэба ўмець заўсягды, тым-болей ў апошнія гады, — пачаў мой сусед спакойным тонам практычнага настаўніка.

Яго голас, прафільтраваны праз два цёплыя пушыстыя каўняры, якія пакрывалі яму і ніжнюю часьць твару, выходзіў трохі прыдушаным, замагільным. Здавалася, што гэта строгая сівільля кажа адвечныя словы праўды.

— Так. Жыць на сьвеце трэба ўмець, трэба быць сільным, трэба сьмела змагацца за сваё істнаваньне. За гэтае істнаваньне змагаюцца народы, змагаюцца клясы. У працэсе змаганьня падаюць, як мухі, мільёны людзей. Зямля абліваецца патокамі чалавечай крыві, сушыцца пажарамі.

Мой сусед адхіліў свае пушыстыя каўняры, і яго голас прыняў мэталічны водгук. Словы, здаецца, застывалі ў марозьлівым паветры, удараліся, як шрот, аб шырокія плечы фурмана аб круглы крыж высокага каня.

Я ціха прыслухоўваўся да яго гутаркі.

— Жыць, баценька, кожнаму хочацца. Кожны шукае крыніцу жыцьця пасвойму. Дзе схавана, павашаму, крыніца жыцьця, дзе?

Ён выставіў на мяне пару вуглёвых воўчых вачэй, якія смагла ўпіліся ў мае вочы.

Мне зрабілася жудасна ад яго ўспалёных зрэнкаў.

— Крыніца жыцьця, як зачарованая царэўна, захавана ў жоўтым мэтале — у золаце. За золата купіш сабе ўсе прыемнасьці ў жыцьці — і гонар, і пашану, і пекных кабет, і, нават, найлепшыя чалавечыя ідэі. Усё дастанеш за золата! — казаў ён, урачыста адчаканіваючы кожнае слова.

Я выставіў на яго зьдзіўленыя вочы. Ён гэта прыкмеціў.

— Дзівіцца, тут няма чаго. Дзівяцца толькі дзеці і дарослыя людзі, падобныя да дзяцей. Золата — гэта ўсё. За золата я магу ўвесь сьвет сабе купіць.

Мой сусед зьняў рукавіцы, пачаў размахіваць рукамі і горача, гаварыць.

— Як гэрой, як рыцар, я змагаўся за здабываньне золата ад малых гадоў. Да нічога іншага ў мяне ня было столькі замілаваньня і пашаны, як да золата. Усе думкі мае былі заняты толькі аднэй ідэяй: яб узбагацець.

— Высокая ідэя, — сказаў я в іроніяй. Я

— Сьмейся, паяц, — буркнуў ён злосна. — А што такое ўсе ідэі, як не паляпшэньне чалавечага дабрабыту. А паляпшэньне