Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

навалі ні злосныя сабакі, ні вартаўнікі са, стрэльбамі — панскія найміты.

Назаўтрае Лявон, нібы пастарэўшы за ноч на дваццаць гадоў, згорблены, слабы й хілы дзядуля, сам пашоў да пана Магдановіча і прызнаўся, што гэта ён падпаліў хутар.

Слабым старчым, дрыжачым голасам казаў Лявон: «Вось усе гэтыя апошнія гады злосьць на цябе трымала мае сілы. Як кусьлівую гадзіну, я грэў у сваіх грудзёх пякельную мсьцівасьць на пана за тое, што ты зьнішчыў нашыя, крывёй і потам здабытыя гаспадаркі. Во гэтымі каравымі рукамі сваімі я яшчэ хацеў задушыць пана, але бог зьменшыў мой гнеў, я ўстрымаўся і не хацеў паганіць свае чэсныя мазалістыя рукі панскай нячыстай крывёю.»

А як людзі скручывалі моцнымі вяроўкамі рукі і ногі старога Лявона, ён не бараніўся, толькі нешта неразборчывае марматаў сабе пад нос ды з старых мутных вачэй капалі дробныя сьлёзы.

Менск, 1921 г.