Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзе соль зямлі пад сонцам. Мае бедакі гэта, соль, якая дадае смак усім стравам.»

А ад папялішчы Такароўшчыны і пуху і духу но асталася. Свой новы хутар пан назваў Магданоўшчынай. Загадаў пан ачысьціць зямаю з-пад лому, цэглінаў і сьмяцьця і заараць на зіму.

Вось пасьля таго, як зьнік апошні сьлед быўшай гаспадаркі Лявона, дзед зноў зрабіўся маўклівым і суровым і перабраўся ў тую хату, да таго самага мужыка, дзе ён раней жыў. І ён зноў перарабіўся з «дамавіка» на «чараўніка». І ўсе яго зноў пачалі пужацца. Ад быўшых сьлядоў яго любай зямелькі асталіся толькі адны старыя могілкі, якія пан не адважыўся зьнішчыць.

Гэтыя могілкі яшчэ лучылі душу старога Лявона з сваім мінулым, якое ніколі ня вернецца. Нібы стары крыж, выглядаў ён паміж крыжамі, дзе ён па васеньніх начох выстайвіў па некалькі гадзін… Але думкі яго былі глыбока захаваныя і цёмныя, як дажджлівая васеньняя доўгая ноч, як нямая ціхасьць магілы. Аб іх толькі ён і бог ведалі. А на людзей ён наводзіў сваім выглядам і маўклівасьцю толькі жудасьць.

Тым часам восень рабілася ўсё болей сур’ёзнай і гнеўнай. Пачаліся халады, маразьлівыя ночы. Мокры сьнег, ад якога зямля парабілася топкай і гразкай і цёмныя лужыны стаялі на рудым іржоньні, як алавяныя пляміны на паржавелых зялезных шчотках.

Але толькі для бедакоў — гаротнікаў такія ночы веюць няпрытульнасьцю і нудою, ад чаго месца, сабе знайсьці цяжка. Для багатых такія вечары — адна прыемнасьць. У васеньнія доўгія ночы толькі і пачынаюцца балі, гульні і розныя вясёлыя забавы. Хмельны пір гудзіць на ўсё застаўкі. Віно льецца ракой, найлепшая яда навалена гарамі на пекна прыбраных сталох. Пары кружацца ў вальсах. Музыка вабіць сваёй кволасьцю і далікатнасьцю, галовы хмялеюць, а губы, як жывыя макі, цягнуцца, да пацалункаў. Вочы блішчаць пад павалокай туману як у сумуючых анёлаў.

Вось гэтакім чынам караталіся васеньнія ночы і ў новым хутары Магданоўшчыне. Што-ж, гуляць можна сьмела, баяцца няма чаго: на дварэ пільнуюць панскі супакой злосныя сабакі ваўкадавы; апрача іх, яшчэ людзі са стрэльбамі — верныя слугі-вартаўнікі. Можна гуляць.

У адну ноч, у самым разгары панскай гульні, раптам пачалася вавіруха, як-бы ў часе Нэранскага або Бальтасарскага піру: роўна а поўначы ў адну хвілю полымя абхапіла ўсе новыя будынкі, і цьма навокал асьвяцілася жудасным колеру крыві вогнішчам. Загудзеў моцны вецер, і агонь разрастаўся. У адну гадзіну вогнены вграмадны язык Людыпара так лізануў новы хутар Магданоўшчыну, што ад яго асталіся такія самыя знакі, як ад быўшай вёскі Такароўшчыны. Ад усяго дабра і жывёлы не астадося і крапінкі, чуць людзі пасьпелі выратавацца. Не дапіль-