Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рылася нейкае няшчасьце ў гаспадарцы, дык ужо Лявона, болей у гэтым не вінавацілі.

Разам з пераменай у Лявонавай натуры ўчынілася яшчэ другая прыгода. Целы год ён ні разу ня быў на зямлі быўшай Такароўшчыны, нават, стараўся ў той бок не глядзець, а цяпер ён пачаў бываць там штодня, як-бы нейкая невядомая сіла, цягнула яго кожны дзень аглядаць сваё папялішча.

Бывала, у самы гарачы час працы, як-бы нешта ўспомніўшы вельмі пільнае, кіне работу й шпаркім крокам пойдзе ў Такароўшчыну. Абыходзіць усе падмуроўкі, нібы шукаючы нечага, што тут згубіў, мацае рукамі разваленыя печы і йдзець адтуль да падмуроўкі сваёй хаты. Тут ён стаіць доўга й нешта мармоча сабе пад нос. І пры гэтым у яго ўсёй постаці робіцца перамена. Старэе ён адразу на дзесяць год. Гора як-бы вырастае ў адзін міг: галава апускаецца ніжэй, вочы тухнуць, і старыя хрыплыя ўздыханьні напамінаюць гуд пілы, якая рэжа мяккі гніляк. Гэтак стаіць ён адзін, як шэры корч, з гадзіну на адным месцы. Потым падыходзіць да печы, гаспадарчым бокам аглядае яе з усіх бакоў. А калі дзе цэгліна вывалідася, ён яе падымае й асьцярожна кладзе на тое пустое месца ў печы, скуль яна вываліся. Абыходзіць ён печ некалькі разоў, потым сядае й паглядае ў падпечы, раптам ускоча, абмацае рукой чалесьнік, кіўне галавой і выпрастаецца, зноў як-бы маладзее на дзесяць год і йдзець у вёску.

Гэтак праходзіць дзень за днём. Сяляне да гэтага прывыклі і зусім лёгка гэта тлумачаць:

— Беднага Лявона цягам цягне да месца быўшай сваёй гаспадаркі. Стары ня можа забыць.

Здарылася так, піто пасьля трох гадоў зацішша ў Такароўшчыне, калі зямля ляжала, як асірацелая і наводзіла жудасьць сваімі комінамі, там зноў закіпела жыцьцё. На доўгіх карах пачалі з ваколічных вёсак сяляне туды вазіць бярвеньні, запахла сьвежым дрэвам і сасновай смалой. Цэлымі днямі стукалі сякеры і гудзелі пілы. Працавала шмат людзей. Адразу ставілі некалькі будынкаў: ток, пуню, хлеў, хату для парабкоў, хату для гаспадара, якая будавалася на панскі манер — з часавых бярвеньняў, з нямецкімі вугламі, з адумысловымі ганкамі і вялікімі вокнамі.

Наняўся на работу сюды і стары Лявон і адразу зьвярнуў на сябе ўвагу галоўнага майстра сваёй кемнасьцю і стараннасьці. А здароў’е ў яго было такое, што ўсе проста дзівіліся. Бывала падымець сам такое бервяно, што й малады не патрапіў-бы падняць. А якія вясёлыя байкі ён баяў пры гэтым, ажно ўсе рабочыя покатам са сьмеху каціліся. Словам, дзеда Лявона любілі ўсе — і сам пан, і майстар, і работнікі. Гарэлку піў ён болей за ўсіх. Любіў пасьля выпіўкі дужацца з маладымі, і як толькі ён абхопіць каго-волечы сваімі жылістымі рукамі, ды той толькі задыхаўся і адразу — гульгіц, як сноп.

Работа пачалася вясной, і Лявон, як толькі паступіў на ра-