Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

месяцам рабіўся ўсё болей і болей маўклівым і суровым. Здавалася, што ён усё злуецца. Моўчкі ён выходзіў на работу, моўчкі прадаваў, моўчкі еў, моўчкі клаўся спаць і ніколі нельга было ад яго пачуць слова аб сваіх, якія выехалі ў далёкі сьвет і аб Такароўшчыне, якая ляжала прад яго вачыма. А калі хто пры ім пачынаў гаварыць аб Такароўшчыне, дык ён адразу выходзіў з хаты. Яму было прыкра слухаць аб гэтым. Так што пры ім ужо стараліся аб гэтым не ўспамінаць.

Гэтак прайшоў цэлы год. І дзіва — ён за гэты год пакрапчэў, сьпіна выпрасталася, вочы блішчэлі і як-бы памаладзеў. Нейкая таёмная сіла крапіла яго, маладзіла, і людзі ажно пужацца пачалі Лявона, называючы яго ціха «чараўніком».

Пачаўся раптам мор на жывёлу. У аднаго гаспадара воўк каня зарэзаў на начлезе — вінавацілі Лявона. Град поле пабіў — вінавацілі Лявона. У суседа гаспадара раптам сын, малады й здаровы дзяцюк, пачаў сохнуць і высах, як трэска. «Лявонавы штукі» — гаварылі людзі. А гаспадар, у якога Лявон жыў, усё багацеў і багацеў…

Усе гэтыя прыкметы кіравалі сялянскія думкі на тое, што Лявон — чараўнік. Кожны гэта думаў, але баяўся гаварыць, каб, чаго добрага, Лявон яму ліха не нарабіў за доўгі язык.

Вёска, дзе жыў Лявон, хацела як колечы вызваліцца ад яго, але ня ведала як.

На другі год раптам, у адзін сьветлы дзянёк, Лявон зусім зьмяніўся, зрабіўся другім чалавекам, як-бы ад яго адыйшлі злыя чары: пачаў гаварыць з людзьмі, суровасьць зыйшла з яго твару ён павесялеў і зрабіўся такім гутарлівым, ажно зноў задзівіў людзей. Цэлымі днямі гаворыць і гаворыць бяз упынку — і толькі аб Такароўшчыне: аб тым, як жыў ён раней у сваёй хаце, як бацька яго гаспадарку там ладзіў, якія ў яго былі шнуры, явая жывёліна, які сад і г. д. І вельмі прыхільна й прыязна адносіўся да тых, хто яму гаварыў аб Такароўшчыне, аб гвалце й крыўдзе маладога, пана Магдановіча,

— Цэлы год туга ела мяне, — тлумачыў ён сялянам. — Я хацеў усімі сіламі забыць аб сваёй гаспадарцы, аб Такароўшчыне, нейкая злосьць трымала мой язык у зялезных шчэмках, і я ня мог слова казаць добрым людзям. Я ведаю, усе мяне пужацца пачалі, але гэта ўжо, дзякаваць богу, мінула. Крэпак быў бацька мой, да сту гадоў жыў ён, вечны ўспамін яго душы, і я вось чую, што й мае сілы пачалі цяпер крэпнуць. А то, бывала, кожныя дванаццаць гадоў гэты страх, што пан не падпіша надалей кантракту, гнуў маю сьпіну ў тры пагібелі. Гэта было цяжкай хваробай усіх нашых такароўцаў. Цяпер гэтая хвароба мінула, — гаварыў дзед і сьмяяўся.

Павесялелі разам з ім і ўсе вясковыя. Тая трывога, якую ён сеяў паміж іх сваёй суровай маўклівасьцю, мінула, іх жыцьцё іхняе пайшло зноў звычайным шляхам. А калі ў каго з іх зда-