Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шкадавалі і раілі ня выбірацца з сваіх сялібаў ні за якія грошы. Гэткім чынам пражылі яны год без усялякага, кантракту і не плаціўшы арэнды, бо пан не хацеў браць грошай. Пачаліся суды, якія з павету перайшлі ў губэрню і нарабілі вялікага шуму.

Ад гэтых судоў у такароўцаў запусьцілася зусім гаспадарка; распрадавалі яны апошнія здабыткі, каб плаціць адвакатам і зрабіліся беднякамі. Суд цягнуўся два гады і, разумеецца, выйграў пан. Хоцькі-ня-хоцькі, прышлося выбрацца з роднага гнязда.

Ня буду апавядаць аб тым, як бабы: галасілі — прычытвалі, прашчаючыся з роднай зямелькай, як вочы ў сялян былі наліты крывёй, як яны свае апошнія манаткі клалі на вазы, выяжджаючы з Такароў. Разбрыліся яны па ўсёй ваколіцы, хто за запашніка, хто за парабка, а некаторыя, нават, у горад выехалі.

Праўда, праз некалькі дзён, як ужо вёска стаяла пустая і сваёй цішынёю наводзіла жуду на людзей, у адну ноч пажарышча зафарбавала неба, і ўсе будынкі ў Такароўшчыне дашчэнту згарэлі; агарэлі, нават, і сады. І ад быўшай багатай і вясёлай вёскі засталіся толькі адны чорныя печкі і падмуроўкі.

Пан Магдановіч добра ведаў, што гэта работа быўшых такароўцаў, але шуму ён дзеля таго не падымаў, бо лесу ў яго было досыць і, апрача таго, ён баяўся, каб яны са злосьці яшчэ не падпалілі яго маёнткаў.

Ад першай славы такароўцаў і знаку не засталася. Яны, нават, з гэтага павету ўсе выбраліся. Толькі, як жывы сьведка мінуўшчыны, адзін стары дзед Лявон астаўся тут. Калі ўся сям‘я яго сядзела ўжо на воз і кленчыла, упрашывала дзеда так сама, сесьці з імі і ехаць у сьвет, стары Лявон упёрся і ні за што не паехаў.

— Я тут радзіўся, я тут і памру! — казаў ён цьвёрда.

— Ды як-жа ты будзеш жыць адзін? — плакалі яго дзеці, унукі.

— Буду жыць, колькі мне паложана ад бога, — казаў ён.

І вось дзед Лявон астаўся тут. Гэта, быў мужык гадоў семдзесят, які чуць ня шэсьць дванаццацігоднікаў выжыў тут, высокі, лысы, сухі, з маленькай сівой бародкай, троху згорблены, але яшчэ моцны, жылісты і вытрывалы. Адзін з слаўнага роду Такароўскіх старадрэвін, якога праца ад зары да зары на полі выгадавала і загартавала нібы-то навекі яго сілы.

Жыў ён спачатку ў суседняй весцы ў аднаго гаспадара, які прыняў яго ў сваю хату з шчырым сэрцам і шанаваў, як роднага, бацьку. А Лявон, ня любіўшы есьці дармовы хлеб і жыць, злажыўшы рукі, працаваў у гаспадара лепей яшчэ за маладога і быў, як скарб у хаце. Праз год пры Лявоне: гаспадарка ў таго чалавека значна паправілася.

— Відаць рука такароўца зроблена ня з гэткай гліны, як нашыя рукі! — гаварылі суседзі з зайздрасьцю, і кожны з іх меў-бы за вялікае шчасьце прыняць да сябе старога Лявона.

Адно толькі быдо з ім у хаце прыкра, што ён з кожным