Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дванаццацігоднікі.

Ужо болей за сто гадоў, як водаль тракту, на пагорку стаяла вёска Такароўшчына. Вёска невялікая — сялібаў каля дваццаці ўсяго. Але гэтая вёска вызначалася ва ўсёй ваколіцы сваім багацьцем. Хаты былі зграбныя, высокія, чыстыя, пакрытыя не саломай, як у суседніх вёсках, а драніцамі. Кожная хата, мела на сваім дзядзінцы добрую, чыстую студню; пры кожнай сялібе быў добры агарод, садок, а водаль шырыліся палосы тлустага, чарназёмнага поля, а далей — высокі панскі лес, а за лесам — балота, а за балотам — сплаўная рэчка Сьлізянка, якая ўпадае ў Вільлю.

Такароўшчына славілася на ўсю ваколіцу найлепшым збожжам — чыстым і ядраным, найлепшай жывёлінай і добрымі тканінамі. Гэтыя тавары такароўцы вазілі прадаваць на кірмашы ў ваколічныя мястэчкі, або гандляры прыяжджалі да іх у вёску купляць.

Заўсёды ўвосені, калі з поля ўжо ўсё было сабрана, калі кірмашы па мястэчках ажыўляліся і ўсюды таргэкала саранча, гандляроў, — за такароўскія тавары тварыліся цэлыя авантуры, скандалы і гісторыі: кожнае мястэчка вастрыла зубы на такароўскія вырабы. Кожны гандляр прыцмокваў зубамі, успамінаючы Такароўшчыну. Аб Такароўшчыне гаварылася ва ўсіх крамах, шпіхлярох і сынагогах. За Такароўшчыну пачыналіся ў часы малітваў спрэчкі, сваркі, а часамі, нават, і бойкі. Пэйсы й бароды луналі ў паветры, як павуціна на платох і дрэвах на васеньнім шлиху.

І было за што: кожнаму гандляру хацелася здабыць такароўскія тавары. Задабрываў ён такароўцаў рознымі гасьцінцамі й гарэлкай. А такароўцы харахорыліся, як гусакі; фанабэрыя іх расла, як на дражджох; гонар квітнеў, як бэз у маі, і павага да сябе ў такароўскіх гаспадароў расла ў грудзёх сялянскіх так шпарка, ажно ня тоўпілася, і на ўсе запытаньні й скаканьні вакол іх і заглядываньні са смагай у самыя зрэнкі такароўцы адказывалі няяснымі й нявызначанымі «г-м-м», «пабачым», «памацуем», «пагутарым», «пасьпеем», «прыедзеце да нас» і іншымі