Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

двор запрасілі пугай сьвіньню з маладым пакаленьнем, разбаўталі ёй пойла ў карыце. І вясковая баба засталася гаспадарыць у яго хаце — нібы Гайзікава жонка.

Разыйшліся людзі па хатах. Парасяты, Гайзік з вясковай бабай засталіся.

Баба в Гайзікам селі на прызбу. Гайзік падлажыў сваю калматую галаву бабе на калені, і яго нібы-то жонка пачала расчэсываць валасы…

Гайзік касурыў бровы з бабіных каленяў ў бок лесу: ці ня едуць ужо «любыя» госьці — бандыты,

Гайзік кідаў зрэнкамі да неба!

— Дзе ты, бог Ізраіляў? Дзе ты?

Неба ціха блакіцілася роўна для ўсіх і нямела…

Гайзік зазлаваўся на «бога Ізраіля»…

Баба шуткавала і харошылася перад Гайзікам. Парасяткі рупіліся яму пад ногі. Шчыра і кемна Гайзік граў ролю мужыка.

— Топ-топ-топ! — пачуўся з новай грэблі конскі топат.

— Пяць п’яных галаварэзаў вярхом на конях прывалілі на дзядзінец.

Гайзік ускочыў ім насустрач.

— Разгарачаныя, чырвоныя твары, раскудлачаныя чупрыны на ўспацеўшых ілбах, нагайкі ў руках засьляпілі Гайзіку вочы.

— Жыдоў няма ў вас? — запытаўся адзін з бандытаў.

— Няма ў нас жыдоў! — спакойна адказаў Гайзік і са сьмехам дадаў «трох’этажную». «Трох’этажная» Гайзіка бандытам страшна спадабалася. Адзін з бандытаў пабратэрску жарнуў Гайзіка, па плячох.

Бандыты рвануліся ў хату.

— А дзяўчаты, дзед, ёсьць ў цябе?

— Няма.

— Што значыць няма! Мы табе галаву скруцім! Павінны быць!

— Няма, — ціха адказваў Гайзік: — мы тут з бабай, як бачыце, адны.

— Фэ! Твая баба — старая падла!

Галаварэзы плюнулі і пайшлі ў вёску шукаць дзяўчат.

Пачалі брахаць сабакі. Шум і крыкі рваліся з вясковых хатак.

Гнеў загарэўся ў сэрцы мельніка. З таго часу, як ён пераадзеўся за мужыка, дык зусім зьмяніўся, — зрабіўся сьмелым. Ён схваціў вялікі млыновы молат, пабег на тыя крыкі з малатком у руках і з «трох’этажным» ў горле.

Сяляне віламі і косамі баранілі сваіх дачок ад бандытаў. Бандыты працавалі нагайкамі над мужыцкімі галовамі. Кроў плюхалася…

Папалася і Гайзіку.