Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Госьці ў лесе. Пастухі гаварылі. Бандыты на конях. Са стрэльбамі.

Грамада, непакоіцца.

— Што рабіць? Нас то бандыты жывых у кашу ня кінуць. Але што з мельнівам рабіць?

Галаварэзы разарвуць Гайзіка на, кавалі… Шода добрага суседа.

— Трэба, што-кольвек рабіць!

Гаспадары пусьціліся ў млын.

— Гайзік! А, Гайзік. Ведаеш?

— Ведаю…

Гайзік быў у млыне. Сядзеў над жорнамі і шліфаваў камень завостраным малатком.

Гайзік меў прывычку ў кожную нядзелю што-колечы рабіць, каб аддзяліцца ад хрысьціян…

— Чаму робіш у нядзелю?

— Я павінен памятаць, што я жыд…

— Сягоньня забудзь…

— Ну?

— Бандыты шукаюць жыдоў.

Гайзік вінавата, апусьціў вочы.

— Сям’ю я ўжо заўчас выправіў у горад, а сам ні за што не пакіну млына аднаго. Адсядзеў тут дваццаць год. Што будзе — хай будзе.

Суседзі ківалі галовамі:

— Праўда, як можна кідаць гаспадарку?

— Гайзік!

— Га?

— Кінь сягоньня працаваць. Ідзі апраніся ў сьвяточныя вопраткі!

— У сьвяточныя? Чорны сурдут і новыя чаравікі? На што?

— Ха-ха-ха! Сягоньня апраніся ў нашую сьвітку, абуй новыя лапці. Зрабіся нашым братам, калі хочаш астацца жывым,

Гайзік маўчаў.

— Схавай свае «бубліі» і павесь у куце на сьцяне абраз сьвятога Мікалая. Мы спарадкуем тваю хату на наш лад, каб бандыты не пазналі, што гэта жыдоўская хата.

Мельнік перабіў бараду.

— А мая фізыономія?

Хэўра пачала крытычна аглядаць Гайзіка: рудая вялікая барада, як у „рускага“, тоўстыя вусы, густыя бровы, скалмачаныя валасы на галаве.

— Выйдзе лоўка! Якраз наш брат! Па нашаму гукаеш ёмка. Скінь «цыцалі»

Гайзік паслухаўся.

Кампанія ўзялася за работу. Прынесьлі Гайзіку сьвіту, лапці, сьвяты абразок. Гайзік схаваў свае «бубліі», і хата прыняла, належны выгляд: нічога жыдоўскага не засталося. Да Гайзіка на