Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кепска, што вялікія не дазваляюць ім шуму рабіць. Вось гэта ня зусім добра. Гэтыя вялікія — народ дзіўны: пачалі добрую справу з вандроўкай па лясох і не давялі да канца — не даюць галёкаць па лесе, не дазваляюць сьвістаць, сьмяяцца: глядзі на матак і маўчы няма ведама дзеля чаго.

Колькі дзіцячых вачэй блішчэла ў грамадзе, столькі застыўшых пытаньняў відаць было ў іх. Дзеці ніякіх тлумачэньняў ведаць не хацелі, яе тыя нявінныя жывёлы, што вакол іх шчыпалі траву.

Грамада людзей сабралася ў адну кучу. Дзед падазваў падростка, які прынёс ім раней вестку аб тым, што польскія салдаты даведаліся ад Бавэлчыка, дзе яны хаваюцца.

— Сьцяпанка, ведаеш шо, трэба было зноў падбегчы паглядзець, што там ў вёсцы робіцца. Толькі асьцярожна, каб цябе ня прыкмецілі.

— Няхай спухну, калі мяне прыкмецяць! — горача, сказаў узрадаваны хлапчук.

— Ідзі і не марудзь там, варочайся адразу назад. Толькі не заблудзіся па дарозе.

Хлапчук шуснуў у лес і зьнік.

Кабеты пачалі даіць каровы ў вялікія жбаны, старыя сяляне курылі люлькі, нічога не гаворачы між сабою, а дзеці ціханька, крадучыся, забаўляліся між дрэваў.

Змрокі пачалі надыходзіць цёмна-шэрымі хвалямі. У барку пачало цямнець. Над галовамі людзей пачалі кружыцца камары, і не давалі ім супакою — злосна кусаліся. Людзі згуртаваліся ў адну кучу і елі вячэру — хлеб з малаком. Толькі некалькі мужчын асталіся вартаваць стада, якое таксама стаяла, або ляжала, цесным гуртом.

Вогнішча не разлажылі, баючыся, каб іх ня прыкмецілі. Бабы ўкуталі дзяцей у сьвіткі і кажухі і палажылі іх спаць. Дарослым ня спалася.

Жудасна і няпрытульна, было. ў лесе бяз вогнішча. Вільгаць падыймадася з зямлі і пранікала ў косьці.

Прайшло паўгадзіны, гадзіна. На блакітна-шкляным небе плаваў яркі, двухрогі месяц, а соткі зорак былі рассыпаны па, нябёснаму абшару вакол, як залаты гарох.

Дзесьці блізка плакала, заліваючыся, сава, маладыя ваўчаняты квола-жаласьліва, вылі.

— І накруціла мяне паслаць зноў падшывальца, — казаў высокі дзед, — яшчэ заблудзіцца ў лесе.

— Міхась не заблудзіцца, — казалі бабы: — ён ведае лес і балота, як свае пяць пальцаў на руцэ.

У барку дзесьці шторхала і шастала. Людзі востра прыблухоўваліся. Нарэшце, зблізку затрышчэла пад дрэвамі і пачуўся людзкі гоман.

Усе паўскочылі з сваіх месц і пачалі пільна ўглядацца. Ішло да іх некальві чалавек, якіх вёў сюды хлапчук.