Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Як ня пойдзеш, калі шляхтуны катуюць мужыкоў зьневажаюць баб, да сьмерці замучываюць дзяўчат, паляць вёскі. Тут мусіш пайсьці… Эх, каб я быў маладзейшы!..

Дзед глыбока ўздыхнуў.

— Але што-ж! Калі ня я, дык двое маіх сыноў б’юцца цяпер з ворагам. З мяне досыць.

Дзед апошнім схаваўся ў пушчы. Там ён далучыўся да ўсёй грамады, якая трохі асьмялела і гойкала, ў лесе на жывёлін.

Праз густыя галіны высокіх дрэваў сонца рэдка дзе пранікала. У пушчы стаяла вечная палуцьма, якая расьпілася па шурпапістых пнёх, па карчох і вываратнях, як вільготны, сьветла-шэры вэлем.

Пад кожным пнём, ля кожнага чорнага карча туліліся старадаўныя казкі аб лясунох і русалках. У лесе яны здаваліся праўдзівымі. Нібы во-во яны тут былі, толькі з прыходам сюды няпрошаных гасьцёў — людзей і жывёлін — яны схаваліся па далёкіх куткох гушчарынаў, перакінуліся ў птушак, у вілаватыя пнішчы… Во-во па вільготным папаратніку адціснуты іх затаёныя сьляды. Вось нядаўна яны разгульвалі ў хмельна-пахкім багуне, качаліся ў пухкіх коўдрах моху, пробавалі на смак сыраежак, масьлянак і перасьпеўшых чарніц.

Аб гэтым думаў толькі дзед. Уся грамада людзей была занята. Кожны пільна глядзеў за тым, каб жывёлы не заблукаліся ў лесе.

Людзі прабраліся і праз гэты лес дайшлі да Ціменкі — балоцісты луг, які доўгай і вузкай паласою цягнуўся паміж хвайняком, сьціснуты дрэвамі з абодвых бакоў. Праз Піменку яны дабраліся да сухога барку, які стаяў на невялікім узгорку цьвёрдай, аграмаднай барадой вялікана.

Барок гэты быў акружаны балотамі і пушчамі на некалькі вёрст вакол, і бела-польскаму войску прабрацца туды было немагчыма. Грукат страляніны даходзіў да барка глухімі, далёкімі водгаласкамі, якія мала трывожылі людзей. Сваіх і хатніх спажыткаў яны адракліся ўжо колькі дзён таму назад, калі паны пусьцілі вёску чырвоным пеўнем, а паўстанцы дадуць сабе раду — яны маюць шмат кулямётаў і стрэльбаў, і, пэўна, да іх ужо і бальшавікі надыйшлі.

Сонца тым часам апускалася ўсё ніжэй і ніжэй. Надыйшоў вечар, і людзі, адарваныя ад свайго звычайнага ладу жыцьця, ад усяго сьвету, як-бы зусім пераіначыліся. Гора застыгла ў грудзёх камяністым палючым комам, рукі і ногі былі змучаны і, як чужыя, рабілі сваю работу. Твары былі загарэлыя і брудныя. Рубы вапякліся ад смагі, а ў вачох няспынна гарэла вялікая злосьць.

Сталыя людзі былі падобны адзін да аднаго. Кожны сабе нешта бурчэў пад нос. Толькі дзеці не сумавалі. Ім ўся гэта штука была надзвычайна цікава: нічога лепшага ня трэба, як хавацца па лясох днямі і начамі.

Тут бы пастаянна жыць, ды й годзе… — думалі дзеці. — Адно