Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Няўжо-ж легіянеры! — устрывожыліся людзі: у легіянерскіх шынэлях, з бліскучымі брылямі на шапках…

— Вось дзе канец нашым конікам і кароўкам…

Легіянеры падыйшлі блізка. З імі разам ішоў моўчкі сусед-здраднік Бавэлчык, які пафрантоўску трымаў рукі заложанымі назад — ма’быць з вялікай гордасьці.

Пры гэтым хлапчук круціўся між легіянераў, як ўюн, і весела хіхікаў.

— Няўжо-ж ён іх наўмысьне сюды прывёў? — падумаў дзед. І лаянка, ядраная і моцная, сарвалася з яго вуснаў.

— Добры вечар, браткі! — сказалі легіянеры.

— Гэта-ж нашыя хлопцы! — закрычала весела грамада людзей, — нашыя хлопцы прышлі!

— Палякаў мы ўжо выгналі адгэтуль, казалі паўстанцы, — у нас чырвоныя, нашыя. Палякі, уцякаючы, пакінулі свой абоз, дык вось мы трохі прыбраліся ў іхнія вопраткі. А вось гасьця Бавэлчыка мы вам сюды прывялі. Хутчэй разлажэце вогнішча і гляньце на, суседа нашага!

У адзін момант сабралі кучу сухіх сукоў і хутка разгарэлася вялікае вогнішча. Шыбаў агонь уверх пышна-чырвонымі языкамі, шыпеў і трышчэў на розныя лады.

Маладыя паўстанцы ў польскіх вопратках са стрэльбамі ў руках падвялі Бавэлчыка бліжэй да вогнішча. Рукі ў яго былі зьвязаны за плячыма. Гэта быў мужык гадоў пад пяцьдзесят. Кароткі, прысадзісты і шырокаплечы. На круглым твары цаглянога колеру тырчэлі сіваватыя, тоўстыя вусы. Маленькія, чорныя вочкі скосу пазіралі на людзей, пазіралі злосна і пудліва, як у пайманага ваўка.

Бавэлчык жыў палясоўшчыкам у блізкага пана Бараноўскага, дзеля чаго і самога сябе на палавіну панам лічыў і служыў ў легіянераў, як шпік: падказваў, дзе сяляне коняў хаваюць, хто з сясян багаты, каб яго аграбіць і дзе знаходзяцца паўстанцы.

— Чаму, Бавэлчык, прышоўда нас без палякаў? — запытаўся дзед.

Бавэлчык апусьціў галаву.

— Чаму ня ўцёк з палякамі?

Бавэлчык маўчаў.

— Кажы! — злосна, закрычаў дзед і таргануў Бавэлчыка, за зьвязаныя рукі.

— Мы яго захапілі пры польскім абозе, калі ён капаўся ў вопратках салдацкіх, — сказаў адзін з паўстанцаў.

— Шэльма ты! Зладзюга! — злаваўся дзед. Глыбока, зірнуў ён на Бавэлчыка і моцна плюнуў яму ў твар.

Бавэлчык уздрыгануў з ног да галавы заскрыгатаў зубамі.

— Досыць! — скаваў адзін з паўстанцаў: — вы тут да раніцы начуйце пры агні, а мы з Бавэлчыкам пойдзем на гулянку. Марш, Бавэлчык!