Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/140

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ранька ведаю жыцьцё тваё пякельнае! Ад мяне, гадаўка, ня ўтоішся! Не на такую напала!

Сымоніха гладзіць Лявоніху й кажа:

— Няма чаго богу грашыць, неяк кратаемся.

Гэта значыць:

— Халера ты! Каб ты ўгару глядзела ды сонца ня бачыла! Каб цябе скруціла ў тры пагібелі! На што сыпле мне соль на раны?

— Ніхто ў нашым сяле гэтак дружна ня жыве, яе мы з табою! — зьдзіўлена й натхнёна кажа Лявоніха.

— Ды як-жа йначай, сэрца маё, як іначай, даражэнькая! — трапляе ёй у тон Сымоніха.

Гэта ўсё значыць:

— Няпраўда! мана! фальш!

— Хадзі ка мне, зязюлечка, у хату! Пагаворым аб тым ды аб сім, — кажа Лявоніха.

Гэта знічыць:

— Каб ты на парозе маім ногі свае паламала, нячыстая душа! Каб ты галаву скруціла на ганку маім!

— Во, гвалтам цягне ў хату кажа Сымоніха, — дзякую, сястрычка, ды йдзём у маю хату — і мы людзі хрышчоныя!

Гэта значыць:

— Калі ніхто ня ведае, як хто абедае, дык я даведаюся, бо ўлегцы мяне ня возьмеш!

— Заходзь ка мне! — кажа Лявоніха.

— Ды ты йдзі ка мне! — упіраецца Сымоніха.

Лявоніха на гвалт хоча зайсьціся да Сымоніхі, а Сымоніха — да Лявоніхі.

Доўга цягне Лявоніха суседку да сябе ў хату — тая ўпіраецца й ня йдзе.

Доўга цягне Сымоніха суседку ў сваю хату — тая ня хоча ды годзе.

Урэшце моцна нацягнутыя струны ня вытрываюць і лопаюцца з такім моцным трэскам, што трэск гэты творыць новую музыку. Суседкі пераходзяць ад няшчырасьці да шчырасьці:

— Як?! — кажа Лявоніха, — ты ганьбуеш маёй хатай?! — і вочы яе прымаюць свой праўдзівы выгляд — злосны, зьняважлівы.

Як!? — кажа. Сымоніха, — ты пагарджаеш маім кутком!? — і вачыма пазірае яна на суседку так гнеўна, як-бы яе зьесьці хоча.

Слова за слова — і з іх пасінелых вуснаў разам са сьлюною пачынаюць сыпацца такія адборныя й ядраныя слоўцы, яе пацеркі, як зорачкі, як зялезны боб, як горкі перац. І тут ужо тлумач непатрэбны, бо кожнаму й так добра зразумела.

— Ты — сякая, ты — такая! — крычыць Лявоніха.

— Ты — такая, ты — сякая! — грыміць Сымоніха.

— Шэльма! — лаецла Лявоніха.

— Гадаўка! — дражніцца, Сымоніха.

— Шэльма! шэльма!! шэльма!!!