Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/137

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Лявоніха й Сымоніха.

Лявоніха й Сымоніха — гэта двьве блізкія суседкі, дзьве вясковыя ягадкі. Жывуць яны побач, пасярод вёскі, хата каля хаты. Хаты іхнія старэнькія, маленькія, закураныя й нахіленыя адна да аднэй; нібы зацікаўлена, пільна, ўглядаецца адна на адну, пазірае вакно на вакно, дах на дах, комін на комін, адны аднымі любуюцца й налюбавацца ня могуць.

А з вакна хаткі сваёй глядзіць Лявовіха на хатку Сымоніхі, хоча даведацца, што там дзеецца-робіцца, што Сымоніха на сьняданьне ладзіць, якія бліны пячэ. Чым падмазвае іх, які фартух сягоньня надзела, ці вясёлая яна, і аб чым гутарыць з Сымонам сваім і аб чым думае яна. Лявоніха супакоіоца ня можа. Страшэнна ведаць хоча аб усім гэтым. Выцягвае шыю, настарожвае вушы, праз пабітую шыбіну ўцягвае носам паветра — мо‘ што-колечы слухам пі нюхам пачуе…

А Сымоніха ў сваёй хаце робіць тое самае ад пачатку да канца. Так, як і суседка, хоча ўсё знаць ведаць, што робіцца ў Лявоніхі. з няменшай зацікаўленасьцю, чым Лявоніха.

Аднастайнае, нуднае вясковае жыцьцё выгадавала ў іх душах гэту цягу й вырасьціла яе ў вялікія разьмеры. Зацікаўленасьць, наогул, грае вялікую ролю ў стварэньні й разьвіцьці людзкой культуры й дапамагае шчасьцю на зямлі, а што тычыцца шчасьця ў Лявоніхі й Сымоніхі ад гэтай зацікаўленасьці, дык хто іх ведае — гэта, зрабілася ў іх проста штадзённай патрэбай, як хлеб духоўны. У гэты бок яны, гэтыя дзьве суседкі, пакіравалі ўсе сілы свайго духу, ўсю энэргію сваіх пачуцьцёў.

Але зацікаўленасьць іхняя так сама ня любіць абібоцтва, а шукае разнастайнасьці, руху. І вось Лявоніха з Сымоніхай ня могуць доўга здавальняцца толькі нямым пазіраньнем праз затуманеныя вакенцы сваіх хатак, і кожная з іх ловіць зрэнкамі кожны рух суседкі. Не прапускаецца найкароткая гамонка, чуць прыкметны шум і рып дзьвярэй, або стук вілачніка. І вось суседкі, як-бы раней згаварыўшыся, вукрадкам соўваюцца з сваіх хат.

Як-бы рыхтуючыся зарэзаць чалавека альбо крадучыся да свайго заліхвацкага палюбоўніка, Лявоніха на цыпачках падыходзіць да дзьвярэй. Ня чутно, як падымае клямку й як высу-