Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/134

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

та кародзіць унутры — проста, выпіць захацелася. Але як дастаць, каб «трынкнуць» троху. Але зараз мільганула ў маёй галаве, што можна выкалупаць ў бочцы дзюрачку дротам ад люлькі; і я ўзяўся за работу, як Халімон за бога, усё роўна. Хутка я такі дагадаўся, што мой Сідар даўся: выкруціў я дротам адну й другую дзюрачку на славу, дастаў з саней саломіну, усунуў ў дзюрачку й давай смактаць, як тое дзіцянё сасульку. Ці дасьцё веры — адразу пачуў я гэткі смак, нібы хто мёдам мазануў па душы маёй!.. Тут ужо я рад быў, што конь ідзець, гэтак памалу. На грэблі, ля высокага мосту акрутня парвалася, і я тпрукнуў каню. Тутака, знакам тым, я забыўся аб марозе, аб ваўкох, аб усім на сьвеце, разлажыў клумак свой на бочцы, як у сваёй хаце на багатую куцьцю, усё роўна, і давай мяняць саломіну за саломінай. Месячык так сьвяціў, што, нават, малюсенькую дзюрачку ў бочцы, нібы сьлядок той ад мухі, і то бачыў я ясьнюсенька, дзеткі мае.

Хутка мне так весела, зрабілася, што я зацягнўў песьню калядную:

«Рана, рана куры папелі, —
Сьвяты вечар!»

Выняў дуду й зайграў. Ці, доўга я гэтак іграў — не памятаю, але хутка пачуў званкі й застанавіўся паглядзець, хто гэта едзе. Ажно з другой стараны смаліць на чацьвёрцы паніч, а фурман у залатых гузіках ляскочыць доўгай пугай: жа-а-ах! — ажно дрыжака па сьпіне прабірае. Пад’ехаўшы блізка, чацьвёрка астанавілася, паніч падскочыў ка мне, — я трохі, знакам тым, спужаўся. Вось табе на! — думаю — адразу раскажа Лейзару аб усім. Я спрытна заткнуў дзюрачку ў бочцы мягкім хлебам і квіта, пане Мікіта, мая хата з краю, я нічога ня знаю! Зьняў шапку, пакланіўся панічу ў ногі; стаю, чухаючы патыліцу.

— Чаму, дурню, ня йграеш? — кажа паніч. Я маўчу.

— Чаму ня йгра-еш, дурню? — крычыць ён злосна.

Тут ужо ніякай радачкі не дасі. Я ўзяўся за дуду й засыпаў «Лявоніху». Пан пахваліў. Пахлопаў мяне па плячох, кажучы: Лоўка йграеш, дурню, а яшчэ артачышся!

— Ведаеш што, — пачаў ён далей, — паедзем ка мне, зайграеш там ігрышча, хай цябе качкі.

— Дык як-жа ж я, панічок, пакіну канягу сваю й боачку, знакам тым, — кажу я яму.

— Мой фурман астанецца тут, а мы з табой, дурню, паедзем на маёй чацьвёрцы, — Лейзар і не даведаецца, нічога. Запражэш на раніцу майго каня, і, як «га», бочка будзе на месцы. А за музыку дам табе два рублі.

Квапункі вялікія: ад Лейзара шэсьць залатовак і два рублі ў паніча, дык як раз маёй жонцы на чаравікі, ды яшчэ на хустку на сьвята, ды яшчэ хвост мне на выпіўку. А тут яшчэ?