Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/132

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ня будуць, і нукаць, і тпрукаць на іх ня трэба — ускінуў на плечы й валяй, куды вочы глядзяць… Ляці арлом проста! Сьвет божы вольны — ідзі, куды сабе хочаш. Боты гэта ня тое, што лапці! Тут такая вялікая радасьць агарнула Сымона, ажно ён сам дзівіцца пачаў: на якое ражно людзі жаляцца на сваё гора? Які чорт іх бярэ? І сьвет не такі кепскі, як здаецца спачатку, і жыць можна, ды не абы як — толькі-б ахвота была! Ма быць у у людзей ахвоты няма добра жыць не сьвеце, — цьвёрда й ясна вытлумачыў сабе Сымон балючае й заблутанае жыцьцёвае пытаньне. Дурні ўсе! — строга асудзіў Сымон увесь людзкі род. А ў яго самога зьявілася вялікая гордасьць аб сабе, што ён адзін зразумеў, як трэба жыць, што ён адзін ведае, дзе сабака зарыты… Як матылі пад летнім сонцам, пырхалі яго думкі, бліскучыя й сьветлыя. Чалавек павярнуў аглоблямі ў другі бок і проста шчасьлівым зрабіўся.

Ад вялікага шчасьця Сымон таўхануў кабылу ў бок нагою. Кабыла раптам зноў ажыла, ускочыла на ногі, вырвалася з аглабень і стала дуба. З воч яе сыпаліся маланкі. Грыва калматая натапоршчылася. Хвост трубой падняўся, і яна, як страшны зьвер кінулася на яго…

Сымон крыкнуў ад страху й прачнуўся.

Сымоніха малаціла зграбна й спрытна качаргою па яго карку й галосна лаялася на ўсю вёску. "ут толькі Сымон успомніў, што на кірмашы выпіў лішнюю чарку й, едучы да хаты, крыху задрамаў.

Ён ляжаў на возе ля варот, а кабыла стаяла спакойна, апусьціўшы галаву, гледзячы тупымі сьлязьлівымі вачыма ў зямлю й, як нямы сьведка, чуць-чуць кратала ніжняй павіслай губой…

Вільня, 1915 г.