Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/131

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лодная й халодная ля карчмы, цябе чакаючы, а потым да самых варот тваёй гасподы цябе, як калоду, цягала? Усе рэбры мае ты паламаў, толькі скура ды косьці асталіся… Не! Я болей не магу так! Ні за што на сьвеце не дазволю, каб ты болей зьдзекваўся нада мною! Дзе тваё сумленьне, няўдзячны чалавек?

Кабыла душылася сваімі словамі. Вочы яе памутнелі й наліліся крывёю. Ніжняя губа яе апусьцілася ўніз. Крывавая пена пакрыла яе ўсю… Бакі былі моцна сьцягнуты з голаду, з храбет і рэбры тарчэлі вострыя й сухія…

Сымон вылупіў вочы й ня ведаў, што адказаць. Нешта ўзбудзілася ў яго душы такое, што страсанула ўсяго яго з ног да гадавы. Чалавек як-бы прачнуўся ад доўгага сну нядбаласьці й абібоцтва. Пытаньні за пытаньнямі, як цэлы рой аваднёў, пачалі кружыцца ў яго мазгох: — Мо’ праўда я сам ва ўсім вінават, а ня людзі? Чаму я заўсёды другіх віню ў сваім горы? Чаму я такі дзікі, цёмны, злосны й дурны? Ці-ж я ня мог жыць так, як другія на сьвеце божым жывуць? Чаму я раблю тое, ды ня сёе? Чаму з мяне ўсе сьмяюцца? Сымон такі, сякі ц гэтакі — кажуць людзі. Чаму я вінавачу заўсёды таго, хто не вінават?

Пытаньні проста ня тоўпіліся ў яго атуманенай галаве. Што рабіць ды што рабіць? — разьвёў ён рукамі ў роспачы вялікай.

А кабыла пры гэтым павалілася на ўсе чатыры нагі свае й плакала-галасіла так моцна, што худое цела яе страшэнна траслося. Потым яна сьціхла, ня маючы болей сіл плакаць і стагнаць.

У Сымона ад вялікага жалю ажно ў грудзёх нешта каменем сьпёрлася, што ён дыхаць ня мог.

— Бедная павутніца, — падумаў ён, будучы пэўны, што кабыла, ўжо здыхае. І тут новы страх яго агарнуў: што-ж ён будзе цяпер рабіць у гаспадарцы без сваёй апоры-гарапашніцы? Якая-б ні была кабыла, а ўсё-ж такі яна яму ўжо гадоў мо‘ з дзесяць, як шчыра служа, бязупынна працуе… Ён-жа прападзе без яе, за нівошта прападзе… Яшчэ горшае, чым раней, жыцьцё малявалася яму, бо лепей як лепей, а горай заўсёды можа быць. Во дзе прышла на маю бедную галованьку самая заядлая пагібель!

Чорныя, як ноч, думкі апанавалі Сымона. Ён тапіўся ў іх, як у глыбокім моры. Што будзе ды што будзе?

Але як топішся, дые за брытву хопішся — паратунак мільгануў і яму: — О, каб цябе трасца! Зусім забыўся, што скура ад кабылы нечага варта. Гэта-ж будуць боты — ды яшчэ якія! А то ўсё жыцьцё сваё ў нейкіх атопках цягаюся! Тут на чалавека напала вялікая радасьць — урэшце ён абуе боты. Ён зробіцца добрым гаспадаром і будзе іх мазаць ў кожную нядзелю добрым бярозавым дзёгцем. А як трэба будзе йсьці на кірмаш, дык ён іх ускіне на плечы й пойдзе-пойдзе, — і лёгка яму будзе і вільготна. Эга! гэткая пара ботаў — ня жартачкі якія! Яны, бадай, вартней каня: і вазіцца ня трэба з імі, і карміць ня трэба, і наравіцца