Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/123

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рокі божы сьвет — на дзядзінец. Кожны раз яна пры гэтым жмурыла вочкі свае на сонца, хвалявалася, лавіла ручкамі паветра й зьесьці хацела ўвесь сьвет, які й сталаму чалавеку лёгка ў рукі не даецца. Але тым болей хацелася Юльцы дастаць талерачку з неба, як гэта кажуць. Мяцежныя, агнёвыя жаданьні напаўнялі яе душу, і цяжка прыходзілася тады маці. Бяз гісторыяў і плачу тут абыходзіцца не магло, і гэтакія рэчы звычайна канчаліся выкупам, які павінен быў быць багаты: смачная сусолачка в цукрам, шкляная качалачка, бліскучая паперка, абручок і, словам, самыя найцікавейшыя скарбы — цацы — на сьвеце ляжалі пад ножкамі Юлькі; гэтыя цацкі рабілі «дзін-дзін-дзін, там-та-ра-рам!» Імі маці варажыла Юльчына сэрца, ды й цацкамі, хаця другога фасону, людзі забаўляюцца да самай сьмерці. Толькі дарослыя людзі дастаюць гэтыя цацкі бяз эгіды — маці.

Але Юлька бяз маці — чалавек ня зусім незалежны. Юлька ў гэтым магла пераканацца тады, як маці пры жніве пакінула яе ў кошыку на падушачцы адну на мяжы.

Быў цёплы, сонечны дзянёк. Паўднёвае зацішша панавала ўсюды. З-з-з-м! — гудзелі мушкі над Юльчынай галоўкай. Часам мятлічка гладзіла скрыдлачкамі яе кволыя шчочкі. Часам птушачка вілася над ёю. Траўка шчыкатала… Юлька лавіла рукамі направа й налева. Гатова была зьесьці ўсё, што не давалася на «гам». Пры ёй сядзеў добры вартаўнік і таварыш з хаты роднай — кот. Гэта яе супакойвала тады, калі яна ўспамінала аб мамцы. Але вось кот улізнуў кудысь за птушкай цікаваць, і Юлька адна-аднюсенька засталася…

Яна жмурыла вочы на сонца й пры гэтым успомніла, што «Ма», паказваючы на агонь у печцы, кажа «зю-зю!» Хацела Юлька, так-сама казаць „зю“, але ад вялікай стараннасьці й натугі пацягнулася яна ўсім целам у адзін бок ды — кульгіць з кошыкам у баразну.

Шо было потым?

Цёмна ў вачох зрабілася ёй, як-бы яна ў бяздонную процьму паляцела, і яна першы раз у жыцьці, у вялікім страху й роспачы, крыкнула «ма-ма!».

Маці пачула толькі тады, калі Юлька ўжо аж пасінела ад плачу, упэцканая ў пяску.

Гэта была яе першая спроба жыць у адзіноце без апоры.

Прайшло яшчэ некалькі месяцаў. Юлька ўжо гаварыць: «та-та», «ма-ма», «кіц-ка», «цю-ця», «ца-ца», «ля-ля» і г. д. Веда яе павялічваецца з кожным днём. Яе ручкі ўжо не хапаюцца за ўсё, што вочкі яе бачаць. Вугаль яна ўжо ні за якія хаханкі ў губкі не бярэ, а хлеб з цукрам — чаму не? — Ого! Яна ўжо разумеець, што — добра, а што — блага…

А прывычка, паганая прывычка, губіць ня толькі адзінага члдавека, але ўвесь сьвет…

Прывычка да матчынага малака каштавала Юльцы шмат сьлёз, шмат бясспрэчнага гора. Шмат ночаў яна не дасыпала