Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/122

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Юлька.

У маленькай дзесяцімесячнай Юлькі «Ма» (мама) была самым найвялікшым аўтарытэтам на цэлым сьвеце, бо сьвет без падтрыманьня — чужая й нічога нявартная рэч, а «Ма» вельмі падтрымлівала Юльку — яна давала, сваёй дачцэ «гам» (есьці). «Гам», як кожнаму вядома, не абы што: бяз есьцікі й піці чалавек ня можа жыці. І Юлька мела сваю хатку на грудзёх у маткі. Апрача яды, Юлька мела ад «Ма» й духоўныя харчы — чароўныя, вясёлыя й сумныя песьні над калыскай. Гэтыя песьні Юлька, ма быць, усё жыцьцё не забудзе…

Маці патроху тлумачыла Юльцы вялізарную кнігу жыцьця гэту мудрую хартыю, якую чытаеш-чытаеш да самай магілы й ніколі да канца не даходзіш.

Яна нудная й часам жудасная, і шчасьліў той чалавек, хто ў шчырай прыязьні да другіх людзей, акружаны іхняй увагаю да сябе, забываецца аб гэтай праклятай кнізе…

Юльку бог у справе прытульнасьці не пакрыўдзіў. Маці толькі аб ёй і клапоціцца, і Юлька павінна дзякаваць богу за добрую «Ма», якая гатова ўсім жыцьцём сваім ахвяраваць за сваю дачурку. У адплату за гэта некалі і Юлька будзе такой-жа, добрай маткай.

Усё акружаючае маленькую Юльку, як жывыя й няжывыя рэчы — дзеці, кіцка, цюця, стол, падушка й люля — былі яе «лялі». Яна мела з імі вельмі грунтоўныя стычкі: яна ўсё прабавала на «гам». У гэтым выяўлялася ўся яе зацікаўленасьць і практычеасьць у жыцьці:

Есьці, есьці й яшчэ раз есьці:

Калі было ўспадобу — губкі яе складваліся ў жывую кветку-усьмешку: калі не, дык яе нездаволенасьць вызначалася плачам. Яна плакала шчыра й доўга, усім целам, ўсёй істотай. Боўтала тады ручкамі й ножкамі. Цяжка прыходзілася тады маці, але матчыны грудзі ўсё перамагалі.

«Ма» была найсмачнейшая за ўсе лялі на сьвеце. А смак Юлька мела добры.

Жывому чалавеку за печкай доўга не ўсядзець і Юлька так-сама ня раз рабіла «гайда» — вандроўкі з хаткі роднай на шы-