Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/121

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Новыя далі адкрыліся вачом Янкі, новыя лагчыны, новыя ўзгоркі, новыя лясы, новыя дарогі, дарожкі й сьцежачкі, простыя ў крывыя, ва ўсе бакі…

— Стой! — крычыць ён сонцу, троху, ўстрывожаны, бо бацьку ўспомніў, успомніў тую лупцоўку, якую будзе ён мець ад бацькі, бо пэўна гусі ў жыце.

— Стой! — дразьніць яго зямля з лесу, з-пад гары — з усіх старон. — Стой!..

А Янка бяжыць з імпэтам упярод. Вочы гараць дзіка, няпрытомна.

… Дзе канец вямлі?

Канца-мяжы няма…

Божанька… Сонца ўжо зайшло… Змрокі пачаліся…

І тут толькі Янка ўгледзіў, што стаіць па старым могільніку, сярод лесу высовіх, абросшых мохам крыжоў…

Шмат страшных казак аб мярцох і ваўкалаках ведае ён з гэтага месца…

… Ці тут канец зямлі?

Пасадзец, 1917 г.