Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/118

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дзе канец зямлі?

Даль была туманна-празрастая, абрызгавая з берагоў пазалотаю сонейка. Месцамі край неба падпіралі шчарбатыя вершаліны хвоек. Месцамі ўзгорак у самае неба ўглядаўся, а месцамі паласы далі, стужка за стужкаю, кайма за каймою, зьядналі неба з зямлёю. Нібы абрусы-тканіны былі раскіданы радамі паміж небам і зямлёю дзеля таго, каб яны бяліліся пад сонейкам. Рады гэтых абрусоў, пачынаючы ад бору, былі спачатку цёмныя, потым сівелі й лёгкім, чуць заметным дымком зьліваліся з блакітам кволых, празрастых нябёсаў…

Янка, малы сямігадовы хлопчык, каторы пасьвіў гусей на выгане ля рэчкі, пазіраў зьдзіўлёнымі васільковымі вачыма на сьвет божы ды наглядзецца ня мог. На кожным кроку бачыў ён двівы-дзіўныя:

…З-з-м! з-з-м! глядзі, Янка, — кажа залатая пшчолка з кветкі канюшыны, — які вялізарны абшар зямлі, канца нідзе няма. Няма канца гэтым кветкам з салодкімі зацукраванымі збаночкамі. Ой, вялік сьвет божы…

… С-с-с! колькі валасоў, братоў родных, вакол мяне, — шэпча, здалёку жытні колас Янку, — ліку няма…

… Чалом! чалом! чалом, Яначка! — пяе жаўранак над галавою пастушка. — Ой, як высока неба над намі, каб ты ведаў…

Янка шмат чаго бачыць, чуець і ведае. Равесьнікі сьмяюцца з яго — ён заўсёды адзін, як дзікі ваўчок. Ні з кім у конікі ня гуляе. Хаваецца ад усіх… Вочкі ў яго часам сумныя, сумныя. Гэта тагды ён сумуе, калі па шырокай дарозе гасьцінца едуць падарожнікі. Падарожнікі паказваюцца з аднаго краю нябёс чорнымі жучкамі, большаюць, большаюць, пакуль зробяцца вялікімі, як Янкаў бацька. Чуе Янка ляск пугі, бачыць успацелых конікаў і запаленых падарожнікаў…

Здалёку-здалёку едуць падарожнікі, і Янка вельмі зацікаўлена ўглядаецца ў іх. Яго цікавіць іх гутарка, вопраткі, коні, каламагі.

І дзівіцца Янка й надзівіцца ня можа…

У працяг у даль дарогі-гасьцінца едуць падарожнікі. Скрыпяць і грукаюць калёсы. Цішэюць-цішэюць. Меншаюць-менша-