Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/117

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мяса. Мядзьведзь ад болі моцна зароў і зноў пакінуў чалавека. Ён стараўся сьцягнуць як-колечы Мурзу з свайго карку, трос галавой, круціўся ва ўсе бакі, увіхаўся, а сабіка, грыз яго не на жарт.

Тадэўчык пачуў, як на плячох у яго Мурза, але не зьвярнуўшы на гэта ўвагі, усімі сіламі сваімі ўсхапіўся — і давай бог ногі да кустоў.

Хмары сплылі з небасхілу, паказаўся мутна-чырвоны месяц, нібы бяльмістае вока казачнага, волата, і слаба асьвяціў абшар балота.

Мядзьведзь скінуў сабаку з сваіх плеч і зноў, з яшчэ большым імпэтам пусьціўся ўдагонку за чалавекам. Але Тадэўчык спрытна пераскакваў з аднэй куціны на другую па дрыгвяных рудаўках, а мядзьведзь з-заду чабохтаўся так-сама досыць вёртка, але Мурза не давала яму пакою — рвала за ногі, за бакі, некалькі разоў, урэпіўшыся зубамі ў яго кумпякі, ажно вісела, на ім. А Тадэўчык, ня чуючы болі, не аглядаючыся, пёрся ўсё далей і далей. Гэтакім чынам выбраўся ён з кустоў на поле, чуючы голас Мурзы ўжо далёка за сабою.

На чыстым полі ён падняў гвалт. Ад вёскі было ня надта далёка, і хутка па ўсёй ваколіцы пачалі брахаць сабакі.

Тадэўчык ужо выбраўся на гасьцінец, увесь упэцканы, у крыві й гразі, а ўсё крычаў, як не сваім голасам:

— «Людцы, ратуйце!»

Вясковыя ляцелі да яго з крыкамі: «Хто гэта?» «Што гэта?» Яны думалі, што канакрад папаўся.

Як толькі яны даляцелі да Тадэўчыка, ён крыкнуў «аядзьмедзь!» і самлеў.

Назаўтрае людзі знайшлі ля рэчкі сьляды мядзьведзя, знайшлі паломаную папалам дубальтоўку, але Мурза, прапала.

Тадэўчык хоць доўга лячыўся ад ранаў на руках і плячох, але выздаравеў і зноў начаваў адзін на балоце, стаўляючы нанач венцяры. Толькі сабакі добрага ня мог ён сабе нажыць.

Кожны раз, апавядаючы аб тым, як Мурза адбараніла, яго ад вядзьмедзя, ён стагнаў па ёй, як па роднаму сыну.

Вільня, 1914 г.