Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/113

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Адважылася яна папытацца аднаго, другога, дзе тут яе сын жыве? Ён тут «аблакатам»… Лаўруком завецца.

Хто пажартаваў ды паглядзеў на яе, як на дурную… Хто адвярнуўся ды пайшоў сваёй дарогай, а, хто зжалю торкаў ёй у руку капеечку… І гэткім парадкам нехта давёў яе да гарадавога.

Той пачаў распытвацца і, ніякага толку не дабіўшыся, павёў яе ў вучастак. Там яна пераначавала галодная й зрмёрзлая.

Наваўтра, даведаўшыся, хто гэта яе сын, адвялі яе да яго да самых пакояў.

Стукалася, стукалася яна ў дзьверы, пакуль нехта адчыніў, высунуўшыся напалову, і, паглядзеўшы на яе, крыкнуў: — Ідзі, ідзі! канца няма жабраком гэтым!

— Пусьціце, я да сына свайго йду, да Даўрука! — ахрыпшым голасам казала яна.

— Да Лаўрука?! да сына?! да Лаўрэнція Кіпрыянавіча?! — зьдвіваваўся той,

— Ата! ага! — падхапіла Тэкля, — я — яго маці.

Той зьмерыў яе з ног да галавы, пакуль яна расказвала, што яна з вёскі да Лаўрука на Каляды прышла, і з усьмешкай пусьціў у кухню.

Тут сабралася таўпа слуг і давай шушукацца й распытвацца.

Тымчасам адчыніліся дзьверы з другой стараны ды ўвайшоў малады пан у чорным сурдуце…

— Лаўручок мой! Сынок мой! — як няпрытомная, кінулася Тэкля да яго ўсім імпэтам матчынага каханьня… — Роднен… — перасеклася яна на сярэдзіне слова, бо ён раптам пачырванеў, аглянуўшыся на слуг ды хрыпла крыкнуў:

— Чаму вы пускаеце ў пакоі розных жабрачак шалёных?!

— Ідзі! ідзі! — зьвярнуўся ён да яе глуха, адрывіста, як не сваім голасам, — ідзі, старушка! я цябе… ня знаю…

— А сынок мой, а Лаўручок ты мой! Маткі сваёй не пазнаеш?! — як раненая, крыкнула, Тэкля, — Гэта-ж…

— Вон! — загаманіў ён і, бразнуўшы дзьвярыма, пашоў у пакоі… Той самы лёкай выправадзіў яе за дзьверы…

.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .

Як зышла яна з маляваных сходаў, як апынулася на шумным тратуары каля варот, яна сама не памятала… Ачнулася яна толькі тады, калі той самы лёкай яшчэ раз вышаў да яе й торкнуў ёй ў скурчаныя ад холаду пальцы нейкія бумажкі…

— Ад пана, — буркнуў ён і адвярнуўся…

Старачыя мутныя сьлёзы затуманілі яе распаленыя вочы, нешта хруснула, зламалася ў балючых грудзёх яе…

І яна, нават, ня чула, як з акалелых пальцаў яе выпаў гасьцінец роднага, доўгажаданага сына, і некалькі трохрублёвых, як бясцэнныя паперкі, прыліплі да макраватага тратуару…

Вільня, 1913 г.