Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/111

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Цыпрук, — ці ты ня бачыш, што твой Лаўручок зусім чужым зрабіўся для нас з таго часу, як папаў пад панскую апеку, нешта ня цешыць ён мяне!

Гэтак, не пераканаўшы яе, Цыпрук скора й паехаў на той сьвет

Старая Тэкля асталася адна, і тады яшчэ болей запанавала ў душы яе цяга да сына свайго, Лаўручка. Гэта быў увесь скарб яе. Магчыма сэрца адкрыла ўсе таемнікі свайго адвечнага каханьня.

Заўсёды, калі была яна адна, то думала аб сыне сваім і дзякавала, Богу, або, у суседак быўшы, гаварыла, што сынок такі й гэтакі, і дзякавала богу.

Смачна, ёй была сухая скарынка хлеба, а калі хлеба скупа было, дык і так было добра…

— Эх, — думала яна, — дык што-ж там… абы толькі хвцела, дык ў Лаўручка свайго вунь як зажыла-бы!… абы толькі хацела!… але, пакуль што, дзякаваць богу!…

— Эх, Тэкля, Тэкля! — гаварылі ёй часта суседкі, — паехала-б да сына ў горад! Ці табе гэтак і век свой дажываць аднэй! Ніхто-ж на магіле тваёй не заплача, не загалосіць… Ты-ж адна, як корч той на пасецы!

— І дзякаваць богу! — адказвала яна, — абы толькі захацела! Мой Лаўручок гэткі багаты, як людзі кажуць, што бадай багацей ужо самога пана Шчубальската! Абы толькі захацела!

Гэтак прайшло яшчэ пару гадоў. Эрабілася Тэкля сухой, нізенькай, згорбленай старушкай, зморшчаная, як той грыб — быццам зямля цягнула яе да сябе ўжо…

— Вось дурная! — казалі людзі, — маець гэткага багатага сына, а сама бадзяецца, невядома як і дзе!

Падышлі Каляды. Увесь божы абшар быў пакрыты чыстым белым сьнегам… Вёскі былі занесены гурбамі, быццам казачныя замчышчы… А лес зрабіўся гэткім прыгожым у белым уборы сваім — проста, на, дзіў.

Усе рыхтаваліся на сьвята, толькі старой Тэклі сумна было на душы…

— Бадай апошнія Каляды прыдзецца мне справіць: зусім ужо я слабенькай зрабілася…

Не хацелася ёй аднэй астацца ў пустцы сваёй, каля лесу й пад жудасным выцьцём ваўкоў кудьцю ладзіць.

І давай, быццам гарачыя вугольлі, закрытыя попелам, выгартаць з сэрца наверх свае захаваныя жаданьні, сваю глыбокую веру ў даражэнькага сына… — Давай, — думае, дабяруся я ўжо да яго… бадай ці дацягну да вясны… Шмат дакучаць я яму ня буду тамака, бо дзе яму там клапаціцца аба мне й шкада-ж яго…

— Пайду да сына! — разьнясла яна назаўтра па ўсёй ваколіцы, і гэтак намалола ім рознай гутаркі, што проста ўсіх суседзяў зайздрасьць прабрала: жартачкі, гэткага сына, мае! Ён там