Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/103

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ну на фарбы ня дасьць. Сэрца хлопчыка зашчаміў вялікі боль ад гэтай сумнай весткі, проста жыць няцікава, стала.

— Матанька! родная! зьлітуйся! дай хоць адну капеечку на фарбы, — плакаў бедны хлопчык.

Як скала, як зялеза было матчына, сэрца:

— Хвароба табе, а ня фарбы, гаспадар ты мой! Бо йдзе вясна, дзякаваць богу, тата твой мо’ і ня жыве ўжо, а ў тваёй галаве толькі цацкі. Каб ты лепей бядаваў аб тым, хто сёлета ў нас поле араць будзе, хто шнур засее, — эх, ты, гаспадар!

Сьцяпанка, сумна пазіраў праз вакно на мутныя хмаркі, і буйныя сьлёзы каціліся з яго вачэй…

Прышоў Вялікдзень і з воласьці прынесьлі ліст, што Мікіта, бацька Сьцяпанкі, ужо забіты.

Мікіціха плакала — галасіла на ўсю вёску аб чалавеку сваім, праклінаючы долю ўдовіну.

Цешылі яе суседкі тым, што не яна адна такая нешчасьлівая, што тысячы такіх ёсьцека цяпер, але яна не пераставала плакаць.

Людзі абяцалі памагчы ў гаспадарцы — гэта яе ня цешыла.

— Каб яшчэ сын людзкі быў, падрос бы й гаспадарыў-бы замест нябошчыка, а то з кожным годам растуць разам з ім і цацкі ў яго галаве.

Вельмі жаласна было Сьцяпанку тое, што тата згінуў на вайне, аднак дзіця ня ўцяміла добра, гэтага гора, й яму балела ў душы горш ад таго, што фарбаў няма на Вялікдзень, каб яйкі афарбаваць…

Настаў Вялікдзень. Пайшоў Сьцяпанка з другімі хлапчукамі ў валачобнікі на ўсю ноч. На яго долювыпала цэлы дзесятак яек.

Хлапцу ўдалося выцягнуць зкубла бацькаву фатаграфію, якую Мікіта прыслаў з войска й пабег з ёю ціханька ў ток.

Праз некалькі гадзін ён вярнуўся ў хату з намалёванымі яйкамі. Як толькі маці ўгледзіла яйкі, тые ўспляснула рукамі ад дзіва: на усіх яйках быў намалёваны набошчык Мікіта й выглядаў ён усё роўна, як жывы. Быў ён намалёваны чырвонай фарбай, а пад яго галавой чырванеў крыжык.

— Дзе ты, гаспадар ты мой, чырвоную фарбу дастаў? — грымнула Мікіціха на сына, каторы ўвесь час хаваў рукі за плечы. — Пакажы, пакажы, гаспадар ты мой, што ты ў руках сваіх там трымаеш? Пры гэтым Мікіціха схваціла яго за рукі і ўбачыла, што пальцы ў Сьцяпанкі былі анучкамі завернуты. Яна хутка сарвала анучкі й чуць не абамлела ад неспадзеўкі — пальцы былі запэцканы крывёй…

— Што ты гэта зрабіў, гіцлю? Што ты зрабіў? — крычала яна не сваім голасам.

— Мне фарбы патрэбны былі, — апраўдаўся, плачучы, Сьцяпанка, а пальцы — мае, я над імі гаспадар.