Гэта старонка была вычытаная
Ты яшчэ маладая!..
Празрыстыя вочы
Толькі бачылі радасьць і сьмех,
Не здарма ж так жадаеш
Ня ў белыя ночы,
А ў асеньнім тумане шумець.
О, вясна-маладзіца!
І той вось і гэта
Разам некалі сьвет сьцераглі,
На палёх і ў байніцах
Ўзрастала іх мэта,
Ў кожнай кроплі пралітай крыві.
Добры дзень дарагая,
Цалуй і цалуйся,
Прыдзе час і ты будзеш згараць,
А сягоньня другая
Ўзрастай і красуйся,
Покуль вольны і радасны край!
|}