Перайсці да зместу

Старонка:На залатым пакосе (1927).pdf/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
∗     ∗

Добры дзень дарагая,
Цалуй і цалуйся,
Хай гараць твае вусны агнём,
Ты сягоньня другая
Ўзрастай і красуйся
І жыві гэтым сонечным днём.
Не здарма-ж так блукае
Усьмешка на твары
І на вуснах істужка зары,
Абапрыся рукамі
На руку, таварыш,
І давай гэтак разам згарым.
Бачыш дзень дагарае,
Ружовыя плямы
Сонца кідае ў люстра ракі,
Ці хоць раз замірала
Ты сэрцам над ямай,
Як крывёй заліваўся блакіт?